Аляксандр Андрэевіч Спіцын

рускі і савецкі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Андрэевіч Спі́цын[2] (руск.: Александр Андреевич Спицын; 14 (26) жніўня 1858 — 17 верасня 1931) — рускі і савецкі гісторык і археолаг, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1927).

Хуткія факты Аляксандр Андрэевіч Спіцын, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Яранск Вяцкай губерні Расійскай імперыі ў сям’і служачага. Праз некалькі гадоў пасля смерці бацькі сям’я Спіцыных пераехала ў Кацельніч, а затым у Вятку, дзе Аляксандр паступіў у мужчынскую гімназію[3]. Гімназію А. А. Спіцын скончыў у 1878 годзе і адразу паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўніверсітэта. Скончыўшы ўніверсітэт у 1882 годзе вярнуўся Вятку, дзе працаваў выкладчыкам гісторыі ў Вяцкай жаночай гімназіі[3]. У 1892 годзе А. А. Спіцын быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург і прызначаны членам Расійскай Імператарскай Археалагічнай камісіі. У 1909 годзе пачаў чытаць курс лекцый па рускай археалогіі ў Пецярбургскім універсітэце, у 1914 годзе і ў Петраградскім археалагічным інстытуце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі А. А. Спіцын стаў членам Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры з дня яе заснавання ў 1918 годзе. Таксама ў у 1919 і 1920 гадах чытаў лекцыі на настаўніцкіх курсах у Пецярбургу, Ноўгарадзе, на музейных курсах у Маскве[3]. У 1929 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР.

Памёр А. А. Спіцын 17 верасня 1931 года і быў пахаваны на Смаленскіх могілках.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

А. А. Спіцын займаўся вывучэннем усходне-славянскай старажытнасці. Адным з першых пачаў спалучаць археалогію з гісторыяй. Склаў картатэку археалагічных помнікаў на тэрыторыі былога СССР. Абагульніў і апублікаваў матэрыялы раскопак, праведзеных у басейне Нёмана В. Шукевічам, Ф. В. Пакроўскім, Э. А. Вольтэрам. Склаў першыя навуковыя кіраўніцтвы па археалагічных разведках і раскопках.

Remove ads

Зноскі

  1. Спицын Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Пассек Т. С., Латынин Б. А. К столетию со дня рождения А. А. Спицына (1858—1958) // Советская археология : журнал. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1958. — № 3. — С. 3—6. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads