Аляксандр Бардзіні
польскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Бардзіні (польск.: Aleksander Bardini; 17 лістапада 1913, Лодзь — 30 ліпеня 1995, Варшава) — польскі акцёр тэатра, кабарэ, кіно, радыё і тэлебачання, оперны і тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог, мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатраў.
Remove ads
Біяграфія
Аляксандр Бардзіні нарадзіўся ў 1913 годзе ў Лодзі. Акцёрскую адукацыю атрымаў у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Варшаве, які скончыў у 1935 годзе. Яго настаўнікамі былі Леон Шылер і Аляксандр Зельвяровіч . На тэатральнай сцэне дэбютаваў у 1935 годзе ў Вільні.
Перад пачаткам Другой сусветнай вайны выступаў у Польскім тэатры ў Варшаве. Перыяды акупацыі Бардзіні правёў у Львове. З верасня 1939 года па чэрвень 1941 года працаваў акцёрам і рэжысёрам у Польскім драматычным тэатры ў Львове. Падчас нямецкай акупацыі ўцёк з львоўскага гета.
У пасляваенны час быў акцёрам тэатраў розных гарадоў (Вільня, Варшава, Львоў, Катавіцы, Лодзь). Выступаў у спектаклях «Тэлетэатра» ў 1957—1994 гадах, а таксама ў радыёперадачах.
Памёр у 1995 годзе ў Варшаве. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.
Remove ads
Выбраная фільмаграфія
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads