Варшаўскае генерал-губернатарства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варшаўскае генерал-губернатарства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, утвораная 11 студзеня 1874 года шляхам пераўтварэння намесніцтвы Царства Польскага. Скасавана ў лютым 1917 года Часовым урадам[1] ужо пасля акупацыі тэрыторыі генерал-губернатарствы германскімі і аўстра-венгерскімі войскамі.
Адміністрацыйны падзел

У Варшаўскае генерал-губернатарства ўваходзіла 10 губерняў, названых у Зборы законаў Расійскай імперыі губернямі Царства Польскага, а ў палітычным жыцці і ўжытку — Прывіслінскімі губернямі, Прывіслінскім краем ці губернямі Прывіслінскага края:
- Варшаўская (14 паветаў, 22 гарады і 7039 астатніх паселішчаў — тут і далей станам на пачатак XX стагоддзя)
- Калішская (8 паветаў і 142 воласці, 13 гарадоў і 5102 астатніх паселішчаў)
- Кялецкая (7 паветаў і 128 валасцей, 7 гарадоў і 3080 астатніх паселішчаў)
- Ломжынская (7 паветаў і 72 воласці, 7 гарадоў і 3014 астатніх паселішчаў)
- Люблінская (10 паветаў і 143 воласці, 13 гарадоў, 42 пасада і 3259 астатніх паселішчаў)
- Петракоўская (8 паветаў і 143 воласці, 11 гарадоў і 5090 астатніх паселішчаў
- Плоцкая (7 паветаў і 95 валасцей, 9 гарадоў і 3752 астатніх паселішчаў)
- Радамская (7 паветаў і 142 воласці, 10 гарадоў і 3780 астатніх паселішчаў)
- Сядлецкая (з 1912 года — Холмская) (9 паветаў і 140 валасцей, 12 гарадоў і 3995 астатніх паселішчаў)
- Сувалкская (7 паветаў і 85 валасцей, 10 гарадоў і 5126 астатніх паселішчаў)
Remove ads
Органы кіравання
- На чале дадзенай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, як і любога іншага генерал-губернатарства Расійскай імперыі, стаяў прызначаны расійскім самадзержцам генерал-губернатар. Варта адзначыць, што пасада варшаўскага генерал-губернатара (да 1864 года — ваеннага генерал-губернатара) існавала і да 1874 года[2], аднак у той час на чале польскіх губерняў стаяў Намеснік Царства Польскага.
- Найвышэйшым указам, выдадзеным у Варшаве 1 снежня 1815 года, заснавана намесніцтва Царства Польскага. 11 студзеня 1874 года яно ператворана ў генерал-губернатарства; тады ж канцылярыя намесніка ператворана ў канцылярыю генерал-губернатара. Пасады памочнікаў заснаваны: па грамадзянскай частцы — 2 красавіка 1892 года, па паліцэйскай частцы — 27 чэрвеня 1896 года.
Намеснікі
Генерал-губернатары
Распарадчай дзейнасцю пры генерал-губернатары займалася канцылярыя.
2 красавіка 1892 года міністрам унутраных спраў была заснавана пасада памочніка варшаўскага генерал-губернатара па грамадзянскай частцы, а 26 чэрвеня 1896 года — па паліцэйскай частцы.
Памочнікі генерал-губернатара па грамадзянскай частцы
* У час вакантнасці пасады генерал-губернатара (17.11.1900 — 24.03.1901) выконваў яго абавязкі.
Памочнікі генерал-губернатара па паліцэйскай частцы
Remove ads
Зноскі
- Столяров М. В. Колесо истории: от генерал-губернаторств до федеральных округов // Федерализм и державность: российский вариант. — 2-е изд. — М.: «Славянский диалог», 2001. — С. 40. — ISBN 5-8546-8058-0.
- Генерал-губернаторы и военные губернаторы // Российский государственный военно-исторический архив. Путеводитель / Отв. ред. И. О. Гаркуша. — М.: «Российская политическая энциклопедия», 2006. — Т. 1. — С. 197. — ISBN 5-8243-0709-1.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads