Аляксандр Барысавіч Столпер
савецкі кінарэжысёр і сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Барысавіч Сто́лпер[3] (руск.: Александр Борисович Столпер; 12 жніўня 1907 — 11 студзеня 1979) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1964)[4], Народны артыст РСФСР[4] (1969), Народны артыст СССР (1977).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Дзвінску (сучасны горад Даўгаўпілс у Латвіі). З 1923 года працаваў у газетах «Крестьянская газета» і «Московская деревня». У 1923—1925 гадах вучыўся ў кінамайстэрні Льва Куляшова, у 1925—1927 гадах — на акцёрскім факультэце Пралеткульта ў Маскве, працаваў у сцэнарнай майстэрні кінастудыі «Межрабпом»[5]. З 1927 года рэжысёр і сцэнарыст кінастудыі «Саюзкіно»[5]. У 1938 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Сяргея Эйзенштэйна). Выкладаў у УДІКу з 1964 года. З 1971 года прафесар кафедры рэжысуры. Таксама выкладаў на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў і быў старшынёй Савета рэжысёрскага аддзялення[6].
Памёр А. Б. Столпер 11 студзеня 1979 года[3][5][4] ў Маскве. Пахаваны на Увядзенскіх могілках.
Remove ads
Творчасць
Дэбютаваў як рэжысёр агітацыйным кароткаметражным фільмам «Простая гісторыя» (1930) і поўнаметражным фільмам «Чатыры візіты Самуэля Вульфа» (1934)[5]. У 1931 годзе разам з У. М. Экам і Р. В. Янушкевіч напісаў сцэнарый фільма «Пуцёўка ў жыццё»[5][3]. У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з Б. Івановым паставіў фільмы па творах Канстанціна Сіманава «Хлопец з нашага двара» (1942), «Чакай мяне» (1943), а таксама фільм «Дні і ночы» (1945). Сярод іншых пастановак «Закон жыцця» (разам з Б. Івановым, 1940), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (паводле Б. Палявога, 1948), «Далёка ад Масквы» (паводле В. Ажаева, 1950), «Цяжкае шчасце», (паводле Ю. Нагібіна, 1958), «Жывыя і мёртвыя» (1964), «Адплата» (1969), «Адхіленне — нуль» (1978) і інш.
Аўтар і сааўтар сцэнарыяў шэрагу фільмаў.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1964).
- Народны артыст РСФСР (1969).
- Народны артыст СССР (1977).
- Сталінская прэмія першай ступені (1951), за фільм «Далёка ад Масквы».
- Сталінская прэмія другой ступені (1949), за фільм «Аповесць пра сапраўднага чалавека».
- Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых (1966, за фільм «Жывыя і мёртвыя»).
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Ордэн «Знак Пашаны» (1944).
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».
- Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы».
- Галоўны прыз Усесаюзнага кінафестывалю (за фільм «Жывыя і мёртвыя», Ленінград, 1964).
- Дыплом Міжнароднага кінафестывалю ў Акапулька (1964).
- Галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах (1964).
Зноскі
- https://cinema.mosfilm.ru/persons/27991/ Праверана 7 мая 2023.
- Кино: Энциклопедический словарь / под ред. С. И. Юткевич — М.: Советская энциклопедия, 1987. — 640 с. — 100000 экз.
- Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads