Аляксандр Аляксандравіч Блок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Аляксандравіч Блок
Remove ads

Аляксандр Аляксандравіч Блок (16 (28) лістапада 1880, Санкт-Пецярбург — 7 жніўня 1921, Петраград) — рускі паэт -сімваліст.

Хуткія факты Аляксандр Блок, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1906). Эстэтычныя погляды А. Блока фарміраваліся пад уплывам ідэалістычнай філасофіі (Платон), рамантычнай (В. Жукоўскі) і філасофска-містычнай лірыкі (У. Салаўёў, А. Белы).

Дэбютаваў вершаваным цыклам «З прысвячэнняў» (Из посвящений) у часопісе «Новый путь» (1902). У першым зборніку «Вершы аб Прыгожай Даме» (1904) спалучаны складаная вобразнасць і містычна-сімвалісцкае ўспрыманне свету. Адыход ад ідэй сімвалізму абвешчаны ў драме «Балаганчык» (1906). Узмацненне сацыяльных тэндэнцый звязана з рэвалюцыяй 1905-07 (цыкл «Горад», 1904-08). Творчасць паэта гэтага перыяду складаная і супярэчлівая, прасякнута пачуццямі адзіноты і расчаравання, пошукамі ідэалу хараства, роздумам над гісторыяй і сучаснасцю (драма «Незнаёмка», 1906; зборнік «Нечаканая радасць», 1907; цыклы «Снежная маска», 1907; «Фаіна», 1908; арг. «Пра рэалістаў», 1907). Пакутліва А. Блок шукаў шляхі збліжэння інтэлігенцыі і народа (драмы «Песня Лёсу», 1909), асуджаў бездухоўнасць мяшчанства, буржуазіі (цыклы «Скокі смерці», 1912-14; «Страшэнны свет», 1909-16), паэтызаваў гістарычнае мінулае Расіі. Ён адчуваў трагічны адрыў сучаснай культуры ад народна-нацыянальных вытокаў і непазбежнасць вялікіх гістарычных перамен. Пастаяннымі ў яго творчасці становяцца тэма Радзімы, прадчуванне рэвалюцыйнай буры (цыклы «Радзіма», 1907-16; «Ямбы», 1907-14, і інш.). Пафасам барацьбы, патрыятызму і грамадзянскасці прасякнуты цыклы «Вольныя думкі» (1907), «На полі Куліковым» (1909). Асэнсаванне «страшнага свету» буржуазных адносін, усведамленне трагедыі сучаснага чалавека ў п'есе «Ружа і крыж» (1912-13). Тэма асобы і гісторыі — цэнтральная ў незакончанай аўтабіяграфічнай паэме «Адплата» (1910-21).

Thumb
А. Блок. Капліца ў Калбах Пінскага раёна

У І сусветную вайну (з пач. жніўня 1916 да сярэдзіны сакавіка 1917) ён праходзіў вайсковую службу на Палессі на будаўніцтве дарог і ваенных умацаванняў. У сваіх палескіх малюнках адлюстраваў наваколлі вёсак Піншчыны.

Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі асэнсоўваў у рамантычных паэмах «Дванаццаць» і «Скіфы», публіцыстычным артыкуле «Інтэлігенцыя і рэвалюцыя» (усе 1918). Са снежня 1918 Аляксандр Блок перажываў своеасаблівы разлад з рэчаіснасцю і творчы крызіс.

Пахаваны на Смаленскіх могілках (Петраград), у 1944 г. перапахаваны на Літаратарскіх мастках Волкавых могілак (Ленінград). У 1980 годзе адкрыты Музей-кватэра А. А. Блока.

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы А. Блока перакладалі І. Дварчанін (паэма «Дванаццаць», 1926) і А. Дудар (паэма «Дванаццаць», 1926), С. Грахоўскі («Выбраныя вершы і паэмы». Мн., 1980), а таксама В. Болбас[6], Алесь Бадак[7], С. Дзяргай, М. Дукса, С. Законнікаў, М. Калачынскі, Р. Лынькоў, Я. Сіпакоў, М. Федзюковіч і інш.

У 2023 годзе выйшаў том выбранай лірыкі Блока[8].

Бібліяграфія

• Блок, А. Выбраная паэзія / Аляксандр Блок ; пер. з рускай Г. Ліхтаровіча. — Мінск : УП "Энцыклапедыкс", 2023. — 104 с. (Паэты планеты).
• Собр. соч. Т. 1—8. М.; Л., 1960-63.

Зноскі

1. Белинков А. В., Михайлов О. Н. Блок А. // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1. — С. 642–645.

2. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 1 студзеня 2019.

3. Саакянц А. А. Блок Александр Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 3 : Бари — Браслет. — С. 423. Праверана 28 верасня 2015.

4. Саакянц А. А. Блок Александр Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 3 : Бари — Браслет. — С. 423. Праверана 27 верасня 2015.

5. В. Енишерлов Кублицкая-Пиоттух // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 9. — С. 396.

6. Блок, А. Аб мужнасьці, аб вычынах і славе... // У кн.: Болбас, В. Забытыя прывіды мрояў: Навелы і пераклады. — Мінск: Логвінаў, 2004. — 120 с. — ISBN 985-6701-27-9.
7. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
8. Выбраная паэзія / Аляксандр Блок. — Мінcк : Энцыклапедыкс, 2023. — 101 с — (Паэты планеты).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads