Сяргей Іванавіч Законнікаў

паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Іванавіч Законнікаў
Remove ads

Сяргей Іванавіч Законнікаў (нар. 16 верасня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкі раён) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Сяргей Іванавіч Законнікаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 19691970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля — супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (19701971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (19721975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.

З 1977 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. — член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[1].

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.

Вядзе пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс». Член Цэнтральнай рады партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»[2].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

  1. «Бяседа»: вершы (1973)
  2. «Устань да сонца»: вершы і паэма (1976)
  3. «Пакуль жыве мая бяроза»: вершы і паэма (1981)
  4. «Вера, надзея, любоў»: кніга лірыкі (1983)
  5. «Встань раньше солнца»: стихи (1985) (руск.)
  6. «Прысак часу»: вершы і паэмы (1986)
  7. «Сутнасць»: кніга паэзіі (1987)
  8. «Вечная далеч»: вершы (1987)
  9. «Заклінанне»: кніга паэзіі (1991)
  10. «Святая воля»: выбраная лірыка (1993)
  11. «Беларускае сэрца»: публіцыстычны роздум, эсэ (1993)
  12. «Вячэра пад райскім дрэвам»: падарожныя нарысы, дзённікі (1996)
  13. «Czarny koc Apokalipsy»: poemat (1996, 2006 — перавыданне) (польск.)
  14. «Лістам дарога запала…»: выбранае (2000)
  15. «Пътят на душата»: стихотворения и поеми (2002) (балг.)
  16. «Гэта мы»: паэмы (2006)
  17. «Першы пацалунак»: сто вершаў пра каханне (2007)
  18. «Дол»: вершы і паэмы (2008)
  19. «Насустрач»: публіцыстыка, эсэ (2008)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads