Аляксандр Валянцінавіч Старцаў

вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхнічнай кібернетыкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Валянцінавіч Ста́рцаў[1] (руск.: Александр Валентинович Старцев); 25 сакавіка 1946) — вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985).

Хуткія факты Аляксандр Валянцінавіч Старцаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Кіраўскае (Хабараўскі край Расіі)[1]. У 1964 годзе скончыў сярэднюю школу ў гарадскім пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна[2], у 1969 годзе — факультэт аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі[2] Мінскага радыётэхнічнага інстытута. З 1969 года працаваў інжынерам ў Навукова-даследчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыі[2]. У 1976 года А. В. Старцаў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР: загадчык сектара, з 1979 года — загадчык аддзела, з 1988 — інжынер, з 1989 — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі апрацоўкі і распазнавання відарысаў[2]. У 1983 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі. З 1993 года займаў пасаду начальніка аддзела ў ЗАТ «БелКамДата», з 1997 года начальніка галоўнага ўпраўлення канцэрна «Белрэсурсы». З 2003 года — галоўны спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела ААТ Ашчадны банк «Беларусбанк»[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па інфармацыйна-праграмным забеспячэнні аўтаматызаваных сістэм, спецыялізаваных графічных комплексаў, сістэм аўтаматызаванага ўвода і апрацоўкі картаграфічнай інфармацыі. Распрацаваў структуру і тэхналогію апрацоўкі малюнкаў на шматкарыстальніцкім аўтаматызаваным рабочым месцы картографа, метады класіфікацыі элементаў картаграфічнага малюнка пры яго ўводзе і фарміраванні лічбавых тапаграфічных карт[2].

Сярод апублікаванага:

  • Подход к моделированию и классификации банка картографических данных // Геодезия и картография. 1992. № 8. — С. 48—52. (разам з В. В. Старовойтавым);
  • Использование Objectivity/DB для создания объектно-ориентированной базы данных по субмодулям TILE-калориметра проекта Atlas / М. А. Назаренко, Э. Г. Никонов, А. В. Старцев. — Дубна, 2000;
  • Контроль параметров маркированного объекта на основе принципов адаптивной аутентификации / В. И. Дравица, А. В. Решетняк, А. В. Старцев // Новости науки и технологий. — 2022. — № 1. — С. 37.
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads