Аляксандр Васільевіч Лукашэвіч
беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Васі́льевіч Лукашэ́віч (нар. 22 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт англійскай і нямецкай моў (1995), факультэт міжнародных адносін Інстытута грамадзянскай службы (2012).
3 1996 па 2002 гг. — вядучы спецыяліст упраўлення міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
З 2002 года на дыпламатычнай службе. Працаваў другім сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ, у аддзяленні Пасольства ў Боне.
З 2007 па 2010 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.
З 2010 па 2014 гг. — саветнік, кіраўнік консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.
З 2015 па 2018 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.
З мая 2018 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве. Вызвалены з пасады 21 сакавіка 2022 года[1]
Remove ads
Зноскі
- Александр Лукашевич освобожден от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Болгария(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2022. Праверана 17 красавіка 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads