Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў

ўніверсітэт ў Мінске (Рэспубліка Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моўmap
Remove ads

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў (БДУЗМ) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, заснаваная ў 1948 годзе. Размешчаны па адрасе вул. Захарава, 21.

Хуткія факты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў, Заснаваны ...

На базе ўніверсітэта дзейнічаюць 5 прафесійных асацыяцый: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў англійскай, французскай і нямецкай моў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амерыканскіх даследаванняў.

Студэнты маюць шырокія магчымасці да творчасці. Так, напрыклад, студэнцкі хор «Cantus Juventae» існуе ўжо больш за 15 гадоў. У рэпертуары — беларуская нацыянальная музыка, духоўныя песні, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазітараў, джаз і інш. Хор выпусціў тры кампакт-дыскі са сваімі спевамі.

Некалькі гадоў існуе Французскі тэатр, які робіць пастаноўкі на французскай мове.

Ва ўніверсітэце дзейнічае таксама шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, іспанскай, турэцкай і кітайскай моў і культураў).

Remove ads

Гісторыя

Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў

Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова пачаў сваю дзейнасць з 1 верасня 1948 г. У яго складзе ўваходзілі тры факультэты — англійскай, нямецкай і французскай моў. Інстытут быў створаны на базе факультэта замежных моў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. З моманту стварэння з’яўляўся адзінай вышэйшай навучальнай установай у рэспубліцы па падрыхтоўцы настаўнікаў замежных моў для сярэдніх школ, выкладчыкаў для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама перакладчыкаў.

У 1948/49 навучальным годзе ў інстытуце на дзённай форме навучання займаліся 364 студэнты, з якіх на факультэце англійскай мовы — 204 студэнты, нямецкай — 86 і французскай — 74. У 1949 г. у інстытуце было адкрыта завочнае аддзяленне. Да 1956 г. падрыхтоўка настаўнікаў вялася па адной спецыяльнасці. З 1 верасня 1956 г. было ўведзена пяцігадовае навучанне з мэтай падрыхтоўкі спецыялістаў па замежнай і рускай ці беларускай мовах, з 1964 г. — па дзвюх замежных мовах.

На момант стварэння інстытут размяшчаўся ў будынку школы № 13 па вул. Пушкіна, 35. Пад інтэрнаты для студэнтаў інстытута былі перададзены будынкі гарадскіх навучальных устаноў. Першы вучэбны корпус (цяпер корпус Б) быў уведзены ў строй у 1958 г., другі (корпус А) — у 1964, трэці (корпус В) — у 1966 г., корпус Г са спартыўнай і актавай заламі — 1971 г. Першы студэнцкі інтэрнат на 400 месцаў пачаў дзейнiчаць у 1957 г. (цяпер корпус Д).

З 1960 г. пры інстытуце былі арганізаваны 2-гадовыя курсы замежных моў для спецыялістаў, якая накіроўваліся на працу ў замежныя краіны (у 1994 г. ператвораны ў спецыяльны факультэт кіруючых работнікаў і спецыялістаў).

У 1962 г. адкрыта аддзяленне іспанскай мовы, на базе якога ў 1967 г. быў створаны самастойны факультэт. У 1964 г. на факультэтах англійскай, нямецкай і французскай моў сфарміраваны перакладчыцкія аддзяленні, якія з 1969 г. былі аб’яднаны ў перакладчыкі факультэт. З 1979 г. на факультэце рускай мовы для замежных грамадзян вядзецца навучанне студэнтаў з розных краін свету. З верасня 1994 г. пачаў працу факультэт заходнееўрапейскіх (англійскай, нямецкай і французскай) моў, у 2001 г. пераўтвораны ў факультэт міжкультурных камунікацый. З 2006 г. у структуру ўніверсітэта ўваходзіць лінгвагуманітарны каледж. У 2018 г. былі аб’яднаныя факультэты французскай мовы і іспанскай мовы ў факультэт раманскіх моў і створаны факультэт кітайскай мовы і культуры.

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

У 1993 г. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў пераўтвораны ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.[1] У 2008 г. створаны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, ў 2011 — Інстытут Канфуцыя, у 2024 — адукацыйны цэнтр «Лінгвапарк МДЛУ».

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў

У лістападзе 2024 годзе Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць, што інстытут замежных моў абазвалі «мацернымі словамі»[2]. Згодна з загадам Міністра адукацыі ад 6 жніўня 2025 года № 366, універсітэт перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў[3].

Remove ads

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, Наталля Баранава, рэктар універсітэта, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[4].

Падзеі 2020 года

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, студэнты ўніверсітэта ўзялі ўдзел у пратэстах 1-4 верасня. 4 верасня яны праспявалі англамоўную песню «Do You Hear The People Sing?  (англ.)» з фільма «Адрынутыя» ў холе навучальнай установы, трымаючы ў руках бела-чырвона-белы сцяг, у будынак уварваліся людзі ў цывільным і пачалі жорстка затрымліваць навучэнцаў[5].

9 верасня выкладчыкі МДЛУ ў адказ на жорсткія затрыманні запісалі відэазварот, у якім і падтрымалі студэнтаў і асудзілі дзеянні міліцыі і пазіцыю адміністрацыі ўніверсітэта, заклікалі прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці[5]. Сярод іншых у відэазвароце выступілі дацэнт Сяргей Карчыцкі, прафесары Алена Лукашанец, Вольга Судлянкова.

26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай многія студэнты ўніверсітэта далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Да страйку далучылася некалькі дзясяткаў выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта[6]. У гэты ж дзень у сацсетках з’явілася няпоўнае відэа, дзе дацэнт універсітэта Валерый Пішчыкаў, які паказваў сярэднія пальцы студэнтам. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[7]. 29 кастрычніка з універсітэта звольнілі дацэнтку кафедры італьянскай мовы і актыўную ўдзельніцу страйкавага руху Наталлю Дуліну[8]. 30 кастрычніка ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі з універсітэта сышла прафесар Алена Лукашанец[9].

Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні[10]. У справаздачы «International Media Support  (англ.)», у прыватнасці, было адзначана, што «падзеі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных устаноў»[11].

Remove ads

Рэктары

Выкладчыкі

Вядомыя выпускнікі

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads