Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч
вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Вікенцьевіч Караткевіч (нар. 1 ліпеня 1939, Глыбочыца, Чачэрскі раён) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002).
Remove ads
Біяграфія
У 1961 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння інстытута працаваў на Заходняй (Беларускай) машынавыпрабавальнай станцыі інжынерам, кіраўніком лабараторыі (1962—1964), галоўным інжынерам (1964—1972), дырэктарам (1972—1976 i 1981—2002). Адначасова у 1997—2002 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і энергетыкі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар і сааўтар звыш 160 навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, у тым ліку 43 кніг і брашур, а таксама 44 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Унёс уклад у стварэнне і развіццё метадычных асноў выпрабаванняў сельскагаспадарчай тэхнікі, удасканаленне тэхналогій і сродкаў механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; спецыяліст у галіне эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі, кіравання якасцю і сертыфікацыі прадукцыі.
Як аўтарытэтны навуковец прыцягваўся да грамадскай навукова-арганізацыйнай дзейнасці ў якасці акадэміка-сакратара Аддзялення механізацыі і энергетыкі ААН РБ (1998—2002), Старшыні Дзяржаўнага экспертнага савета ДКНТ (1996—1999), Старшыні секцыі механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і энергетыкі ААН РБ (1992—2002), члена Прэзідыума ААН РБ (1998—2002); члена секцый навукова-тэхнічных саветаў Мінсельгасхарча БССР і РБ, Дзяржаграпрама БССР, Дзяржкамсяльгастэхнікі БССР і інш. Член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый (1992—2016).
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1976), медалямі «За працоўную доблесць» (1966), «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1988); медалямі ВДНГ СССР (срэбнымі 1965, 1967, 1978, 1988-двойчы, бронзавымі 1969, 1974); Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads