Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР
Remove ads

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства земляробства БССР на базе Народнага камісарыята земляробства БССР[1].

Хуткія факты Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

У 1947 годзе Міністэрства земляробства, Міністэрства тэхнічных культур і Міністэрства жывёлагадоўлі былі аб'яднаны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2].

У 1953 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства саўгасаў, Міністэрства меліярацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, упраўленняе сельскім і калгасным будаўніцтвам пры Савеце Міністраў БССР і ўпраўленне па справах калгасаў пры Савеце Міністраў БССР аб’яднаны ў адно Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР[3]. З 1954 года міністэрства атрымала новую назву — Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР.

У 1965 годзе на базе Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[4].

У 1985 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР спыніла сваю дзейнасць[5]; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства пладовагароднінай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[6]. У 1990 г. кіруючым органам сістэмы аграпрамысловага комплексу стаў Дзяржаўны камітэт БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні, які ў 1991 годзе быў пераўтвораны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР[7], а з жніўня 1991 г. — Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Структура на 1974 год

  • Галоўнае ўпраўленне жывёлагадоўлі
  • Галоўнае ўпраўленне земляробства
  • Галоўнае ўпраўленне механізацыі і электрыфікацыі
  • Галоўнае ўпраўленне па племянной справе (Старавіленскі тракт, 91)
  • Галоўнае ўпраўленне падрыхтоўкі кадраў
  • Галоўнае ўпраўленне сельскагаспадарчай навукі і прапаганды
  • Галоўнае ўпраўленне саўгасаў
  • Галоўнае ўпраўленне эканомікі і планавання
  • Упраўленне ветэрынарыі
  • Упраўленне зямельных фондаў і землеўпарадкавання
  • Упраўленне прамысловых прадпрыемстваў калгасаў і саўгасаў
  • Упраўленне кіруючых кадраў
    • Навукова-метадычны аддзел
  • Аддзел свінагадоўлі
  • Аддзел сельскагаспадарчай навукі і прапаганды
  • Рэспубліканскі галаўны інфармацыйна-вылічальны цэнтр (вул. Казінца, 86)
  • Рэспубліканская нарматыўна-даследчая станцыя па працы (вул. Казінца, 88)
  • Беларускі рэспубліканскі цэнтр навуковай арганізацыі працы ў сельскай гаспадарцы (вул. Казінца, 103)[8].
Remove ads

Міністры

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads