Аляксандр Віктаравіч Герман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Віктаравіч Герман (24 мая 1915, Петраград — 6 верасня 1943, вёска Жытніца, Ленінградская вобласць) — камандзір 3-й Ленінградскай партызанскай брыгады. Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
Аляксандр Герман нарадзіўся 24 мая 1915 года ў Петраградзе ў сям’і служачага. Скончыўшы сямігодку, Герман працаваў слесарам і вучыўся ў аўтабудаўнічым тэхнікуме.
У лістападзе 1933 гады Аляксандр Герман уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Арлоўскае Бранятанкавае вучылішча і служыў у механізаванай брыгадзе. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны заспеў яго слухачом 2-га курса Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ.
З ліпеня 1941 года Герман служыў у разведвальным аддзеле штаба Паўночна-Заходняга фронту, а затым быў намеснікам камандзіра 2-й асобай партызанскай брыгады па разведцы.
З лета 1942 года маёр Аляксандр Герман — камандзір 3-й Ленінградскай партызанскай брыгады. Пад яго камандаваннем брыгада знішчыла некалькі тысяч варожых салдат і афіцэраў, пусціла пад адхон звыш трохсот чыгуначных эшалонаў, падарвала сотні аўтамашын і выратавала ад згону ў рабства трыццаць пяць тысяч савецкіх грамадзян.
Маёр Герман загінуў 6 верасня 1943 года падчас выхаду з акружэння каля вёскі Жытніца Наваржэўскага раёна Пскоўскай вобласці. Пахаваны на плошчы горада Валдай Наўгародскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 красавіка 1944 г. узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Герману Аляксандру Віктаравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Remove ads
Памяць
- Школа № 18 Пскоў з 1966 да 25 лютага 2009 года называлася імем Героя Савецкага Саюза А. В. Германа. Перайменаванне ў імя В. Ф. Маргелава выклікала незадаволенасць гараджан[1] і было праведзена з парушэннямі (напрыклад, помнік Маргелаву паставілі ў школе № 18 ужо 19 лютага 2009 года — яшчэ да галасавання дэпутатаў пра яе перайменаванне 25 лютага 2009 года[2].
Зноскі
- «Средней школе № 18 города Пскова присвоили имя знатного земляка — отца отечественных воздушно-десантных войск генерала Василия Маргелова. Присвоение почётного имени приурочили к юбилею школы и 100-летию со дня рождения Василия Филипповича… Кажется, можно радоваться, но есть одна загвоздка. До нынешнего переименования 18-я средняя школа носила имя Героя Советского Союза, командира Третьей партизанской бригады Александра Германа»
Единоросы против партизана Германа // газета «Омское время» 6 (203) (651) от 18 февраля 2009 стр.8 - Псковская школа № 18 теперь официально носит имя легендарного генерала Василия Маргелова // «Псковское агентство информации» от 25 февраля 2009
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads