Аляксандр Генадзевіч Бахановіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Генадзевіч Бахановіч
Remove ads

Аляксандр Генадзевіч Бахановіч (нар. 15 верасня 1972) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, сістэм прывадаў і дэталей машын, тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (2007), дацэнт (2003). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2020—2023).

Хуткія факты Аляксандр Генадзевіч Бахановіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1994 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Металарэзныя станкі і інструменты», у 1997 годзе — аспірантуру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1997, аўтатрактарны факультэт, у 2012—2015 — дэкан факультэта, з 2015 — прафесар кафедры «Аўтамабілі», у 2016—2020 — прарэктар па вучэбнай рабоце). Навуковыя інтарэсы: механіка перадачы магутнасці гібкімі сувязямі.

З 20 кастрычніка 2020 года па 17 студзеня 2023 года — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

17 студзеня 2023 года прызначаны першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Remove ads

Санкцыі ЕС, іншых краін

21 чэрвеня 2021 года Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандрам Лукашэнкам, быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. Паводле рашэння ЕС, Бахановіч «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[3]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Бахановіч трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[4][5]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6].

У чэрвені 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Бахановіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[7].

Remove ads

Зноскі

  1. Рэктары ВНУ, мясцовая вертыкаль і ратацыі ў кіраўніцтве міністэрстваў. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
  2. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  3. Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads