Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі

дзеяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі (руск.: Александр Людвигович Версоцкий; нар. 4 чэрвеня 1977, в. Куцавічы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец, дзеяч рэжыму Лукашэнкі[1].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1977 года ў вёсцы Куцавічы Ашмянскага раёна. Беларус. У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія», у 2004 годзе Акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «менеджмент у сферы адукацыі», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працоўную дзейнасць пачынаў настаўнікам біялогіі сярэдняй школы № 6 г. Смаргоні. Пасля праходжання службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працаваў метадыстам інфармацыйна-метадычнага цэнтра ўпраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, дырэктарам агульнаадукацыйнай сярэдняй школы № 1 г. Смаргоні, намеснікам старшыні Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

З 2011 года ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце: узначальваў упраўленне культуры, працаваў першым намеснікам, у далейшым, начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі, з 2018 года — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі.

Прыклаў руку да адраджэння сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі, а таксама да завяршэння рэстаўрацыі палаца Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне[2].

20 сакавіка 2020 года прызначаны старшынёй Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта. З 26 верасня 2024 года — старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта[3].

Remove ads

Погляды

Да 2020 года, калі адбыліся прэзідэнцкія выбары і масавыя пратэсты, успрымаўся сапраўдным патрыётам і размаўляў на беларускай мове, імкнуўся весці на беларускай мове і сацсеткі. Пры гэтым яшчэ ў 2012 годзе выступаў супраць планаў міністра культуры Паўла Латушкі па беларусізацыі зверху, рассылаючы ў раённыя аддзелы культуры лісты папераджальнага характару пра недапушчэнне прымусовай беларусізацыі[2].

Меў насцярожанае стаўленне да Захаду і асабліва Польшчы, чакаючы, што яна хоча паланізаваць Беларусь.

Цяпер прасоўвае антыпольскія[4] і прарасійскія наратывы, у тым ліку наконт вайны Расіі супраць Украіны[5]. Пры ім Свіслацкая гімназія імя Кастуся Каліноўскага была перайменавана ў гонар савецкай падпольшчыцы Праскоўі Васіленка[6].

У ліпені 2025 года заклікаў супрацоўнікаў міліцыі працягваць палітычныя рэпрэсіі супраць нязгодных з палітыкай рэжыму Лукашэнкі[7]. У жніўні таго ж года адкрыта заявіў пра сваю прыхільнасць да Расіі і падтрымку ў вайне супраць Украіны[8]:

" Я заўсёды адчуваў і працягваю адчуваць асаблівае пачуццё да расіян. Гэта не фармальнасць, не спроба падстроіцца пад сітуацыю — гэта шчырая павага, якая фарміравалася з дзяцінства. Маё сэрца заўсёды належала Расіі. …Сёння, як старшыня райвыканкама, я цалкам падтрымліваю тую місію, якую выконвае Расійская Федэрацыя. Мы разам дапамагалі — адпраўлялі гуманітарныя канвоі, збіралі рэчы для хлопцаў на лініі баявога судакранення. Гэта наш агульны клопат, наша агульная адказнасць. "
Remove ads

Узнагароды

У 2023 годзе ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва за арганізацыю каравай-фэсту «Бацькава булка» ў Свіслачы[9].

Сям’я

Жанаты, мае дзвюх дачок — Лізавету, якая вучылася ў медыцынскі ўніверсітэце, і Валерыю, якая вучылася ў Гродзенскай гарадской гімназіі. Жонка ў мінулым была настаўніцай у сярэдняй школе №1 Смаргоні, цяпер працуе ў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads