Аляксандр Лявонавіч Міхальчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Лявонавіч Міхальчык (5 мая 1909, в. Залессе, цяпер Слонімскі раён — 25 снежня 1945, каля в. Плаўскія) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 мая 1909 г. у в. Залессе (цяпер у Слонімскім раёне) ў сялянскай сям’і. За ўдзел у нацыянальна-вызваленчай барацьбе ў 1933 г. арыштаваны ўладамі Польскай Рэспублікі і пазбаўлены волі па 2 гады. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР А. Л. Міхальчык быў старшынёй Залескага сельвыканкома, з мая 1941 г. участковы ўпаўнаважаны Слонімскага райаддзела міліцыі.
У гады нямецка-фашысцкай акупацыі змагаўся супраць ворага ў радах партызан. Пасля вызвалення Слонімшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў А. Л. Міхальчык — участковы інспектар раённага аддзела міліцыі. Кандыдат у члены КПСС з 1945 г.
Загінуў 25 снежня 1945 г. у час ліквідацыі каля в. Плаўскія банды ворагаў Савецкай улады. Пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме. У 1967 г. па магіле пастаўлена стэла, у будынку райаддзела унутраных спраў — мемарыяльная дошка.
Remove ads
Літаратура
- 1237. Магіла Міхальчыка Аляксандра Лявонавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads