Аляксандр Мікалаевіч Данілаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Данілаў (14 мая 1955, Віцебск) — беларускі сацыёлаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1996). Акадэмік Міжнароднай АН вышэйшай школы (1997). Доктар сацыялагічных навук (1994), прафесар (1997).

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Данілаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1980). 3 1978 г. працаваў у Віцебскім абкаме, ЦК ЛКСМБ, СМ Беларусі. 3 1991 г. — галоўны спецыяліст, загадчык сектара вывучэння грамадскай думкі і прагназіравання, загадчык аналітычнага аддзела Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. 3 1994 г. у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: загадчык сектара, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі. 3 1991 г. па сумяшчальніцтве вёў выкладчыцкую работу ў БДУ (з 2000 г. прафесар кафедры сацыялогіі). У 1995—2000 гг. быў членам Прэзідыума Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай АН Беларусі (1997), намеснік старшыні Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (1999), прэзідэнт Беларускага грамадскага аб'яднання «Сацыялагічнае таварыства» (2000), галоўны рэдактар часопіса «Сацыялогія».

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследуе асноўныя кірункі і перспектывы сістэмнай трансфармацыі сучаснага грамадства, праблемы каштоўнасных арыентацый моладзі, методыкі аператыўнага вывучэння грамадскай думкі. Адзін з аўтараў навучальных дапаможнікаў па сацыялогіі, методыцы сацыялагічных даследаванняў, гісторыі сацыялогіі. З'яўляецца намеснікам старшыні Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Аўтар больш як 120 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій.

Remove ads

Бібліяграфія

  • «Пераходны працэс і моладзь» (1993),
  • «Пераходнае грамадства: праблемы сістэмнай трансфармацыі» (1997, 1998),
  • «Улада і грамадства: пошук новай гармоніі» (1998),
  • «Моладзь крызісных гадоў: ілюзія і новыя спадзяванні» (1999),
  • «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (2000, у сааўт.),
  • «Сацыялогія ўлады: тэорыя і практыка глабалізму» 2001)

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads