Аляксандр Мікалаевіч Дзем’яновіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Дзем'яновіч (нар. 8 жніўня 1985, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Майстар спорту Беларусі. Чэмпіён Беларусі 2010, 2012 і 2016 гадоў, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2014 года.

Хуткія факты Аляксандр Дзем'яновіч, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

На ранніх этапах праходзіў падрыхтоўку ў СДЮШАР-7 г. Мінска

Бронзавы прызёр міжнароднага турніру «Мемарыял Вацлава Пытлясінскага» 2010 года.

Чэмпіён Беларусі 2010 і 2012 гадоў у вагавай катэгорыі да 74 кг.

На Чэмпіянаце свету 2013 года ў вагавай катэгорыі да 74 кг заняў толькі 30-е месца. У тым жа годзе летняй Універсіядзе ў Казані прайграў у чвэрцьфінале. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2013 года ў Лідзе. На Чэмпіянаце Еўропы 2013 года заняў 5-е месца.

У 2014 годзе на Чэмпіянаце свету ў вагавай катэгорыі да 71 кг заняў 5-е месца. У тым жа годзе стаў бронзавым прызёрам Чэмпіянату Еўропы. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2014 года ў Брэсце ў вагавай катэгорыі да 75 кг.

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2015 года ў Лідзе. Чэмпіён Беларусі 2016 года.

Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «юрыст».

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads