Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў
Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў (1852, Арлоўская губерня — 1920) — беларускі[1] і рускі архітэктар, які працаваў у Віцебску і Саратаве.

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З дваран. Першапачатковую адукацыю атрымаў у 2-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі  (руск.), якую скончыў у 1869 годзе[2].

У 1874 годзе скончыў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын Х класа. Быў прызначаны малодшым інжынерам Будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага праўлення. У 1876 годзе прызначаны там жа малодшым архітэктарам, і з 1877 — губернскі архітэктар  (руск.)[2]. Адначасова (1878—1890) — полацкі епархіяльны архітэктар[1] пры Віцебскай духоўнай кансісторыі[2]. З 1887 быў членам Віцебскай Царкоўна-будаўнічай прысутнасці і архітэктарам мясцовай жаночай гімназіі[2].

З 1895 А. М. Кляменцьеў — губернскі архітэктар Саратаўскай будаўнічай і дарожнай камісіі, з 1897 г. — саратаўскі гарадскі архітэктар[3].

У Саратаве жыў да 1916 года.

Remove ads

Творчасць

Праекты ў Віцебску

Thumb
Віцебскае мужчынскае духоўнае вучылішча на паштоўцы пачатку 1910-х гадоў

Праекты ў Саратаве

  • Аўтар праекта каменнай Багародзіца-Уладзімірскай царквы ў горадзе Саратаве (1909)[4]
  • Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (цяпер Саратаўскі тэхнікум інфармацыйных тэхналогій і кіравання Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта  (руск.), вул. Савецкая  (руск.), 17)[3]
  • Будынак другой мужчынскай гімназіі (цяпер школа № 67, вул. Пугачоўская  (руск.), 123)[3]
  • будынак канцылярыі губернатара (сумесна з архітэктарам Д. Ф. Стэрлігавым; вул. Вольская  (руск.), 22) — аб’ект культурнай спадчыны РФ федэральнага значэння[3]
  • і іншыя
Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads