Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Віцебск)map
Remove ads

Будынак Полацкага жаночага епархіяльнага вучылішча — будынак у г. Віцебску. Помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Помнік рэспубліканскага значэння.

Хуткія факты Будынак Віцебскага жаночага епархіяльнага вучылішча, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Агульны выгляд будынка жаночага вучылішча, дзе быў наладжаны ваенны шпіталь, 1914

Будынак быў пабудаваны спецыяльна для вучылішча ў 1901—1902 гадах на Духаўскай набярэжнай (сучасная вул. Гогаля, 6).

Аўтар праекта галоўнага корпуса — грамадзянскі інжынер Аляксандр Кандратавіч Паўлоўскі, аўтар праекта дапаможных службаў — цывільны інжынер Пётр Андрэевіч Вінаградаў. Як сведчыць аналіз плана 1872 года, новы будынак вучылішча быў узведзены на падмурках старога манастырскага корпуса. З усяго архітэктурнага комплексу зберагліся толькі галоўны корпус вучылішча і гаспадарчы флігель. Галоўны корпус займае самае высокае месца на гары. Ён быў звязаны закрытай галерэяй з Духаўскай царквой (не захавалася). 3-павярховы з паўпадвальным паверхам будынак у плане Е-падобнай формы, галоўным фасадам выходзіць на вул. Гогаля.

Падчас Першай сусветнай вайны ў будынку вучылішча знаходзіўся ваенны шпіталь. У 1930-я гады ў будынку размяшчаўся штаб Віцебскай авіябрыгады.

У 1948 годзе ў Віцебскім філіяле інстытута «Белдзяржпраект» распрацаваны праект аднаўлення будынка былога вучылішча. Аўтары праекта Катакін і Жылка. Пры аднаўленні стылістыка фасадаў была захавана, часткова перамуравана фасадная сцяна левага крыла, знізу замураваны аконныя праёмы.

У 1970-я гады да асноўнага будынка была зроблена прыбудова, на месцы царквы Св. Духа пабудавана вежа з гадзіннікам.

У будынку размешчаны Віцебскі аблвыканкам.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Полацкае жаночае духоўнае вучылішча. План 2 паверха

Мураваны трохпавярховы Е-падобны ў плане будынак. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам з балконам актавай залы на другім паверсе, які падтрымліваюць чатыры слупы. Сцены аздобленыя рустам, ліштвамі і завершаныя развітым прафіляваным карнізам. Афарбоўка фасадаў двухколерная.

Інтэр’ер

Thumb
Калідор у 1914 годзе.

Планіроўка галерэйная. У цэнтры былі парадны вестыбюль і трохмаршавая лесвіца, на першым і другім паверхах — класы, на трэцім — спальныя пакоі, у цокальным паверсе — сталовая і кухня.

Літаратура

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads