Аляксандр Мікалаевіч Сапега

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Сапега (1958, Гродна — 1990, пад Смаленскам) — беларускі і савецкі валейбаліст, гулец зборнай СССР (1981—1984). Пераможца розыгрышу Кубка свету 1981, двухразовы чэмпіён Еўропы, васьміразовы чэмпіён СССР. Нападнік. Майстар спорту міжнароднага класа (1979).

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Сапега, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

Выступаў за каманду ЦСКА (1977—1985). 8-кратны чэмпіён СССР (1977—1983, 1985), бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1984, трохразовы ўладальнік Кубка СССР (1980, 1982, 1984), трохразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў ЕКВ (1977, 1982, 1983). У складзе зборнай Масквы чэмпіён (1979) і срэбны прызёр (1983) Спартакіяды народаў СССР.

У зборнай СССР у афіцыйных спаборніцтвах выступаў у 1981—1984 гадах. У яе складзе: пераможца розыгрышу Кубка свету 1981, двухразовы чэмпіён Еўропы (1981, 1983), пераможца турніру «Дружба-84».

Аляксандр Сапега загінуў у 1990 годзе пад Смаленскам ад рук бандытаў.

Імя Аляксандра Сапегі носіць спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву ў Гродне.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads