Аляксандр Мікалаевіч Скіба
вучоны ў галіне матэматыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мікалаевіч Скі́ба[1] (руск.: Александр Николаевич Скиба; нар. 18 ліпеня 1949) — матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1994).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Гардзееўка Клінцоўскага раёна (Бранская вобласць Расіі). У 1972 годзе скончыў Навазыбкаўскі педагагічны інстытут. У 1972—1973 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі[2]. У 1973—1974 гадах працаваў настаўнікам матэматыкі ў школе сяла Дзяніскавічы Навазыбкаўскага раёна, у 1974—1975 гадах ў сяле Кацічы[2]. З 1975 па 1976 год працаваў інжынерам-праграмістам на Бранскім аўтамабільным заводзе[2]. У 1976—1986 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік Гомельскага аддзялення Інстытута матэматыкі Акадэміі навук БССР, у якім скончыў аспірантуру ў 1981 годзе[2]. З 1986 года А. М. Скіба на кафедры алгебры і геаметрыі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. У 1986—1994 гадах дацэнт, з 1994 года — прафесар. У 1996—2002 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры.
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Працы па тэорыі груп, універсальных алгебраў, тэорыі упарадкаваных мностваў і рашотак, тэорыі мультыкольцаў і інш. Распрацаваў рашотчатыя метады даследавання класаў алгебраў, метадычныя забеспячэнні шэрагу матэматычных дысцыплін.
Пад кіраўніцтвам А. М. Скібы падрыхтаваны 27 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі[2].
Уваходзіць у склад рэдакцыйных калегій шэрагу айчынных і замежных часопісаў, у тым ліку «Advances of Group Theory and its Applications» (Італія), «Southeast Asian Bulletin of Mathematics» (Ганконг), «Mathematics and Mathematical Sciences» (Індыя), «Проблемы физики, математики техники» (Гомель)[2]. Уваходзіць у склад экспертнага савета па матэматыцы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусіь, экспертнага савета па матэматыцы Рэспубліканскага Фонда Фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца старшынёй савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый па матэматыцы пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце[2].
Неаднаразова чытаў лекцыі ў замежных навуковых і навучальных установах.
Сярод апублікаваных прац:
- Формации алгебраических систем / Л. А. Шеметков, А. Н. Скиба. — Москва, 1989.
- Алгебра формаций. — Мн.: Беларуская навука, 1997.
- A characterization of the hypercyclically embedded subgroups of finite groups / Alexander N. Skiba // Journal of Pure and Applied Algebra. — 2011. — Vol. 215, iss. 3. — P. 257—261.
- Some characterizations of finite σ-soluble PσT-groups / Alexander N. Skiba // Journal of Algebra. — 2018. — Vol. 495. — P. 114—129.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2009)
- Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2020[3])
- Ганаровы прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны[2]
Зноскі
- Скиба Александр Николаевич (руск.) // Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ
- Награда нашла достойных (руск.) // Сайт ГДУ
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads