Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мікалаевіч Сцяцко (26 красавіка 1957, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 26 красавіка 1957 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.
У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-хірург, урач-эндаскапіст.
У 1981—1985 гадах працаваў урачом-хірургам Баранавіцкай гарадской бальніцы. З 1985 па 2001 год — галоўны ўрач медыка-санітарнай часці Баранавіцкага ВБА. З 2001 года працаваў галоўным урачом Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі. У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст)[1]. Пэўны час працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта; галоўным урачом Баранавіцкага ГТМА.
З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў[1].
У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання (ад Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акругі № 6).
Remove ads
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads