Аляксандр Міхайлавіч Рафаловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Міхайлавіч Рафаловіч (20 жніўня 1898, г. Ваўкавыск, Ваўкавыскі павет — 2 чэрвеня 1971, г. Масква, РСФСР) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант авіяцыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і калежскага рэгістратара са старшынствам Ваўкавыскага Казначэйства.
У красавіку 1918 года добраахвотна ўступіў у шэрагі РСЧА. У гады грамадзянскай вайны ваяваў на некалькіх франтах, быў кантужаны.
Пасля вайны працягнуў службу ў РСЧА. У 1921 годзе скончыў тэарэтычную школу Паветранага флоту, у 1923 годзе — Ваенную тэарэтычную школу лётчыкаў. Камандзір звяна, эскадрыллі, атрада. У 1936 годзе скончыў Ваенна-паветраную інжынерную Акадэмію імя Жукоўскага, з 1939 года выкладчык Акадэміі. Член ВКП(б) з 1927 года.
Вялікую Айчынную вайну сустрэў у званні палкоўніка на пасадзе начальніка штаба ВПС 6-й арміі, затым начальнік ВПС 6-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. 27 сакавіка 1942 года прысвоена званне генерал-маёра авіяцыі. З 1943 года служыў на пасадзе начальніка Паветрана-стралковай службы ВПС РСЧА. 1 ліпені 1944 года прысвоена званне генерал-лейтэнанта авіяцыі. Удзельнік парада Перамогі 1945 года. У 1946—1950 гадах начальнік кафедры Ваенна-паветранай Акадэміі.
Звольнены ў адстаўку ў 1950 годзе.
Памёр 2 чэрвеня 1971 года і пахаваны на Новадзявочых могілках[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага ІІ ступені, медалямі «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі», «За абарону Масквы», «За абарону Кіева», «За баявыя заслугі» (1967), «За перамогу над Германіяй», «800 гадоў Москвы» і іншымі.
Зноскі
- 20 жніўня 1898 г. у Ваўкавыску ў сям’і калежскага рэгістратара са старшынствам Ваўкавыскага Казначэйства нарадзіўся савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант авіяцыі (1944 г.) Аляксандр Міхайлавіч РАФАЛОВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2022. Праверана 13 красавіка 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads