Міхал Юзаф Масальскі

(пам. 1768) кашталян віленскі, гетман вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Юзаф Масальскі
Remove ads

Міхал Юзаф Масальскі (каля 170026 студзеня 1768) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1726), ваявода мсціслаўскі1737), кашталян троцкі1742) і віленскі1744), гетман польны (17441762) і вялікі літоўскі1762)[7].

Хуткія факты Міхал Юзаф Масальскі, 22-і гетман польны літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З княжацкага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Яна, старосты гарадзенскага, і Ганны з Валовічаў.

Навучаўся ў Віленскім універсітэце. Займаў некалькі дзяржаўных пасадаў, у тым ліку гарадзенскага судовага старосты (1726). З 1718 бесперапынна ўдзельнічаў у соймах. Выступаў як прыхільнік каралеўскага двара і прыдворнай партыі Чартарыйскіх.

У часы бескаралеўя па смерці Аўгуста Моцнага абіраўся маршалкам канвакацыйнага сойма (1733). Падтрымліваў абранне Станіслава Ляшчынскага, аднак у 1736 вызнаў каралём Аўгуста Саса.

У 1741 пры падтрымцы Сапегаў атрымаў урад маршалка Вярхоўнага Трыбунала, дзе бараніў іх правы ў спрэчках з Радзівіламі.

Як прыхільнік партыі Чартарыйскіх падтрымліваў іх праекты рэформ. У 1764 сфарміраваў у Вялікім Княстве Літоўскім генеральную канфедэрацыю, якая з дапамогай расійскіх войскаў абрала каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Прыняцце канвакацыйным соймам пастановы аб стварэнні Вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, якая абмяжоўвала правы гетманаў, прычынілася да разрыву з Чартарыйскімі. У пазнейшы час дрэнна ставіўся да новага караля і вялікага князя, імкнуўся стварыць моцную групоўку Масальскіх, а таксама вярнуць ранейшыя правы гетманам[8].

Remove ads

Зноскі

1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 83, 153.

2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 245.

3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 196. — ISBN 978-83-65880-76-5

4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 245, 308.

5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 245–246.

6. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 404. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads