Аляксандр Памідораў

беларускі музыкант, журналіст, радыёвядучы, шоумэн From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Памідораў
Remove ads

Аляксандр Памідораў (сапраўднае імя: Аляксандр Крывашэеў; 21 снежня 1971, Мінск, БССР) — беларускі музыкант, журналіст, радыёвядучы, шоумэн. Лідар гурта «Pomidor/OFF».

Хуткія факты Аляксандр Памідораў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 снежня 1971 года ў Мінску. Жадаў стаць гукарэжысёрам, але пры паступленні ў Ленінградскі інстытут кінаінжынераў трэба было здаваць матэматыку і геаметрыю. Гэта яго адпудзіла і ён падаўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў, але не паступіў. Пайшоў вучыцца ў Інстытут культуры на «кіраўніка самадзейнага тэатра». І ўсё жа на трэцім курсе перавёўся ў Беларускую акадэмію мастацтваў (тэатральны факультэт) на рэжысуру драматычнага тэатра. Дыплом абараніў у Маладзечне, атрымаў спецыяльнасць «рэжысёр драматычнага тэатра».

Працаваў на шэрагу радыёстанцый: «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2», «Альфа-Радыё  (руск.)», «Беларускае Радыё Рацыя», «Радыё Бі-Эй». У 1988 годзе ў Араніенбаўме (Ламаносаве) стварыў першы свой гурт пад назвай «Пьяные Гости» — акустычнае трыа. Песні гурта былі на рускай мове. Гурт запісаў тры касетныя магнітаальбомы. У 2001 годзе толькі апошні канцэртны альбом «Уровень жизни» 1998 года быў выдадзены на дыску. З 1997 года піша па-беларуску.

26 лістапада 2020 года Аляксандр Памідораў звольніўся з «Радыёстанцыя Рокс-М» з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі на пратэстах у Беларусі: «Ёсць дысананс у тым, каб весці забаўляльныя праграмы ў той час … калі ў тваім горадзе на тваіх вуліцах невядомыя людзі без твараў са зброяй хапаюць мірных грамадзян, суседзяў, збіваюць і катуюць, беспадстаўна кідаюць у турмы»[2].

Remove ads

Творчасць

Супольныя музычныя праекты

Памідораў браў удзел у шэрагу супольных музычных праектаў «Народны Альбом» («Lomir Zech Iberbetn»), «Святы Вечар — 2000» («Цуд на Каляды», «Глорыя»), «Я нарадзіўся тут». Удзельнік розных дуэтаў з вядомымі беларускімі музыкамі. Вядучы канцэртаў, фестываляў (Басовішча, Рок-каранацыя, Be Free), мітынгаў.

Уласныя праекты

У 2000 годзе Аляксандр стварыў уласны музычны праект «Pomidor/OFF», дзе цяпер працуе супольна з вядомымі беларускімі музыкамі. Са снежня 2006 года да верасня 2008 года вёў праграму «Гукапіс» на Радыё «Свабода».

Remove ads

Сям’я

Жанаты другім шлюбам. Ад першага ёсць дачка Соф’я.

Зноскі

  1. Вядоўца і музыка Аляксандр Памідораў звольніўся з Радыё Рокс. BY_culture (26 лістапада 2020). Праверана 26 лістапада 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads