Be Free

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Be Free (бел.: Будзь свабодным, першапачатковая назва — «Права быць свабодным») — беларускі рок-фестываль, што з 2007 года ладзіўся ва Украіне[1][2]. Удзел у фэсце бралі таксама гурты з Польшчы, Украіны, Францыі.

Хуткія факты Дата(ы), Месца(ы) правядзення ...
Remove ads

Права быць свабодным 2007

Час правядзення — 22 верасня 2007 года.

Месца правядзення — Луцк.

Вядучы — Віталь Маліноўскі.

Гурты

Be Free 2008

Час правядзення — 9—10 жніўня 2008 года.

Месца правядзення — Львоў[6].

Вядучы — Аляксандр Памідораў.

Гурты

9 жніўня

Пачатак праграмы: выступленні 3-х маладых гуртоў, пераможцаў конкурсу Еўрапейскага радыё для Беларусі (Беларусь)

  • :B:N: (Беларусь)
  • Partyzone (Беларусь)
  • Incunabula  (укр.) (Украіна)
  • Pomidor/OFF (Беларусь)
  • ROCKAWAY  (польск.) (Польшча)
  • žygimont VAZA (Беларусь)
  • Vladivostok (Францыя)
  • Znich (Беларусь))
    Thumb
    Гурт Znich выступае на фестывалі ў 2008 годзе
  • Zet (Беларусь)
  • Haydamaky  (укр.) (Украіна)
  • Voo Voo  (польск.) (Польшча)[7]

10 жніўня

  • Гурт Насты Някрасавай з Akana-NHS (Беларусь)
  • P.L.A.N. (Беларусь)
  • Yar (Беларусь)
  • Джамбібум (Беларусь)
  • Litvintroll (Беларусь)
  • Стары Ольса (Беларусь)
  • WZ-Orkiestra (Беларусь)
  • Паказальнае выступленне рыцарскіх клубаў (Украіна)
  • Xy4  (укр.) (Украіна)
  • IQ48 (Беларусь)
  • METANOIA (Беларусь)
  • Крама (Беларусь)
  • ULIS (Беларусь)
  • Neuro Dubel (Беларусь)
  • Habakuk  (польск.) (Польшча)
  • Тартак (Украіна)[8][9]
Remove ads

Be Free 2009

Час правядзення — 22—23 жніўня 2009 года[10].

Месца правядзення — Чарнігаў[11].

Вядучы — Аляксандр Памідораў[12].

Гурты

22 жніўня

23 жніўня

Be Free 2010

  • Час правядзення — 20—22 (21—23)[17] жніўня 2010 года.
  • Месца правядзення — Чарнігаў[18].

Запланаваны фестываль адмянілі ўлады Чарнігава[19][20][21][22].

Ацэнкі

Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе давала такую ацэнку фестывалю: «Туды прыязжае сталы набор фанаў, сталы набор музыкаў. Для ўкраінскай публікі гэта не цікава»[23].

На другі фестываль арганізатары запрасілі «генералаў айчыннага року» «Краму», «IQ48», «Neuro Dubel» з прычыны таго, што арганізатары «Басовішча» выказалі нежаданне бачыць іх на сваім мерапрыемстве, што разам з бязвізавым рэжымам для беларусаў пры падарожжы ва Украіну вылучыла «Be Free» на фоне фестывалю-канкурэнта, пісаў Зміцер Лукашук для Еўрапейскага радыё для Беларусі[24][25].

Прадзюсар «Ляпіса Трубяцкога» Яўген Калмыкоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску напярэдадні Be Free 2009 выказаў думку, што правядзенне падобнага роду фестывалю немагчыма ў Беларусі, бо «атмасфера музычнага фестывалю мяркуе раскаванасць, а тут была б вялікая колькасць міліцыі, і гэтая міліцыя стварае фон, які наогул не спрыяе расслабленню»[26]. Яго думцы тураваў Віталь Супрановіч, дырэктар лэйбла «БМАgroup», так як адказ уладаў на заяўку незалежнага фестывалю звычайна прыходзіць усяго за некалькі дзён да пачатку планаванага мерапрыемства і нават «у выпадку станоўчага адказу трэба дамовіцца з музыкамі, зрабіць рэкламу і ўзяць яшчэ дзесяць узгадненняў, кожнае з якіх каштуе пэўныя грошы», прытым «усё роўна няма гарантыі, што праз нейкі час пасля пачатку канцэрта не прападзе электрычнасць або не здарыцца яшчэ нешта»[26].

У той жа час прадстаўнік кампаніі «Будзьма беларусамі!» Марыя Садоўская выказвала надзею на тое, што фестываль, які нясе ідэю свабоды, «праз нейкі час, калі гэтае слова будзе ўспрымацца нашай уладай па-іншаму», зможа быць арганізаваны і ў Беларусі[26].

Remove ads

Забароны

Выезд удзельнікаў на першы фестываль у верасні 2007 года суправаджаўся іх прэвентыўнымі затрыманнямі на беларускім баку[5][27].

Апошні фестываль у 2010 годзе быў сарваны чарнігаўскімі ўладамі, якія, па каментары «Нашай Ніве» Віталя Супрановіча, суарганізатара імпрэзы, знаходзіліся «ў кантакце з афіцыйным беларускім бокам», які настойліва параіў «не дазваляць фэст»[28]. Пра палітычнае адценне забаронаў перадавала і радыё «Свабода»[29]. Аляксандр Кулінковіч, франтмен гурта «Neuro Dubel», у сваёй калонцы на «БелаПАН» звязаў адмену фестываля з набліжэннем прэзідэнцкіх выбараў 2010 года[30].

Remove ads

Прызнанне

Канцэпцыя фестывалю была пазітыўна ацэнена Сяргеем Міхалком, Алегам Скрыпкай і іншымі музыкамі[31].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads