Аляксандр Прылуцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Прылуцкі (польск.: Aleksander Przyłucki; 27 студзеня 1910, Чанстахова, Польшча — 1 кастрычніка 1993, Санак, Падкарпацкае ваяводства, Польшча) — каталіцкі святар візантыйскага абраду.
Выхоўваўся ў Княжацкім Ортэлі . У 1925 там выкладаў ксёндз Васіль Грынык , які накіраваў яго навучацца ў гімназіі рэдэмптарыстаў у Збоішчах, пасля ў гімназіі ў Драгічыне. У 1929 паступіў у грэка-каталіцкую семінарыю ў Перамышлі. У 1930 стаў семінарыстам Папскай духоўнай семінарыі ў Дубне. 17 красавіка 1934 скончыў семінарыю і быў пасвечаны на святара. Працаваў у парафіях Сядлецкай дыяцэзіі. 22 жніўня 1940 стаў пробашчам неаўніяцкай парафіі ў Кастамлотах. У 1944, нягледзячы на «Аперацыю Вісла», у выніку якой многія яго парафіяне былі вывезены, працягваў душпастырскую дзейнасць. Калі ў 1947 ардынарый Сядлецкай дыяцэзіі прапанаваў перавесці парафію ў лацінскі абрад, працягваў служыць ва ўсходнім абрадзе. 1 верасня 1969 сышоў з пасады пробашча на адпачынак.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads