Чэнстахова

горад і гарадская гміна ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэнстаховаmap
Remove ads

Чэнстахо́ва[3], Чанстахова[4] (польск.: Częstochowa) — горад на правах павета на поўдні Польшчы, на рацэ Варта. Уваходзіць у склад Сілезскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Чэнстахоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Станам на 2013 год насельніцтва складала 234 472 чалавекі. З 1975 па 1998 гады Чэнстахова была цэнтрам Чэнстахоўскага ваяводства.

Хуткія факты Краіна, Ваяводства ...

У склад Сілезскага ваяводства Чэнстахова ўключана ў 1999 годзе, але гістарычна належыць не да Сілезіі, а да Малой Польшчы; каб падкрэсліць гэту сувязь, Чэнстахова ўступіла ў арганізацыю «Асацыяцыя гарадоў і муніцыпалітэтаў Малапольшчы».

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Славутасці

Thumb
Абраз Маці Божай Чэнстахоўскай.

Горад знакаміты цудатворнай Чэнстахоўскай іконай Маці Божай, якая захоўваецца з 1382 года ў Яснагорскім манастыры. Абарону Яснагорскага манастыра ў ходзе польска-шведскай вайны XVII стагоддзя апісвае Генрык Сянкевіч у рамане «Патоп».

Remove ads

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads