Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў (нар. 23 сакавіка 1949, п. Расоны, Віцебская вобласць) — беларускі навуковец у галіне матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (2004), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; член-карэспандэнт з 2009).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1972 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 1974—1975 гг. інжынер-канструктар Мінскага гадзіннікавага завода. З 1975 г. у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларускай ССР, з 2003 — намеснік дырэктара па навуковай працы. 3 2014 па 2022 — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы — у галіне матэрыялазнаўства, кампазіцыйных матэрыялаў, парашковай металургіі ліцця алюмініевых сплаваў.
Упершыню даказаў магчымасць апрацоўкай ціскам атрымаць кампазіцыйныя сілуміны з высокім утрыманнем крэмнію і ўключэннямі часціц, якія не ўтвараюць з матрычным сплавам хімічных злучэнняў і маюць слаістую структуру (графіт, дысульфіт малібдэну).
Аўтар (суаўтар) больш як 100 публікацый, у тым ліку 2 манаграфій. Атрымаў 30 аўтарскіх сведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.
Remove ads
Асноўныя працы
- Композиционные материалы на основе порошковых сплавов алюминия. Гомель, 2002.
- Производство алюминиевых поршней для высокофорсированных двигателей внутреннего сгорания. Минск, 2004 (у сааўт).
Спасылкі
- Профіль на сайце НАН Беларусі
- Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads