Аляксандр Пятровіч Чумакоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Пятровіч Чумакоў
Remove ads

Алякса́ндр Пятровіч Чумакоў (нар. 26 лістапада 1941, в. Ільінка Дубоўскага раёна Растоўскай вобласці), вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь (19962001).

Хуткія факты Аляксандр Пятровіч Чумакоў, 5-ы Міністр абароны Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1958 паступіў у Адэскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Пасля праходзіў службу ў Адэскай ваеннай акруге. З 1967 года пачаў навучанне ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, праходзіў службу ў Чырвонасцяжнай Закаўказскай ваеннай акруге. У 1978 годзе быў накіраваны ў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў пасля якой быў прызначаны камандзірам 120-ай гвардзейскай мотастралковай дывізіі, затым камандзірам Асобнага армейскага корпуса Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, дыслацыраваннага ў Уруччы. У 1986 годзе быў прызначаны камандуючым 20 арміі Групы савецкіх войск у Германіі. З 1988 года — начальнік штаба і першы намеснік камандуючага ЧБВА.

З чэрвеня 1991 года па ліпень 1995 знаходзіўся ў замежных камандзіроўках — быў у Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы і ўдзельнічаў у нармалізацыі Прыднястроўскага канфлікта ў Малдове.

Са снежня 1995 года па кастрычнік 1996 года — начальнік Глаўнага штаба Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З кастрычніка 1996 года па студзень 1997‑га выконваючы абавязкі, а са студзеня 1997 па красавік 2001‑га — міністр абароны Беларусі.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads