Аляксандр Рыгоравіч Арлоў (віцэ-адмірал)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Рыгоравіч Арлоў (29 верасня (11 кастрычніка) 1900, Орша — 28 красавіка 1945) — савецкі военачальнік, інжынер-віцэ-адмірал.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Оршы ў 1900 годзе ў яўрэйскай сям’і.
Службу А. Арлоў пачынаў матросам Волжскай ваеннай флатыліі. Скончыў вучылішча і Ваенна-марскую акадэмію, служыў на караблях і ў штабах флатоў.
У 1937—1945 гадах быў начальнікам Галоўнага тэхнічнага ўпраўлення ВМФ. У верасні 1940 года быў старшынёй камісіі па прыёмцы заводаў у горадзе Ліепая. У тым жа годзе ён атрымаў званне контр-адмірала. У 1944 годзе яму нададзена званне віцэ-адмірала.
Загінуў у авіяцыйнай катастрофе ў красавіку 1945 года, не дажыў да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне некалькі тыдняў[1].
Remove ads
Узнагароды
Зноскі
- Арлоў Аляксандар Рыгоравіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021. Праверана 23 сакавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
