Аляксандр Рыгоравіч Булыгін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Рыгоравіч Булыгін
Remove ads

Аляксандр Рыгоравіч Булыгін (руск.: Алекса́ндр Григо́рьевич Булы́гин; 1851 — 5 верасня 1919) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (20 студзеня-17 кастрычніка 1905).

Хуткія факты Аляксандр Рыгоравіч Булыгін, міністр унутраных спраў Расіі[d] ...

На пасту міністра ўнутраных спраў быў пераемнікам Пятра Дзмітрыевіча Святаполк-Мірскага.

Remove ads

Біяграфія

З дваран, праваслаўны. Меў 3340 дзесяцін зямлі ў Разанскай і Саратаўскай губернях, дом у Маскве. У 1871 годзе скончыў Імператарскае вучылішча правазнаўства і служыў спачатку па ведамстве міністэрства юстыцыі, следчым у Кіеўскай губерні. У 1873 годзе прызначаны чыноўнікам асаблівых даручэнняў пры Саратаўскім губернатары. У 1879 годзе прызначаны інспектарам Галоўнага турэмнага ўпраўлення. У 1881 годзе абраны зарайскім павятовым правадыром дваранства ў Разанскай губерні. 1888 па 1889 год быў Тамбоўскім віцэ-губернатарам. У 1889 годзе — калужскі губернатар. У 1893 годзе — маскоўскі губернатар. У 1896 годзе — гофмайстар.

Сапраўдны стацкі саветнік, адзін з старшын Пецярбургскага англійскага клуба. Неўзабаве пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., 13 сакавіка таго ж года, перанёс апаплексічны ўдар і адышоў ад палітычнай дзейнасці, з'ехаў у свой маёнтак у Разанскай губерні.

У 1919 годзе быў арыштаваны ГубЧК і расстраляны па яе прысуду «за рэакцыйную палітыку ў 1905».

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads