Аляксандр Сямёнавіч Расказаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сямёнавіч Расказаў (нар. 17 кастрычніка 1912, Уладзімірская вобласць — 22 чэрвеня 1944, Валатоўкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў пяць класаў. З пачатку 1930-х гадоў працаваў у калгасе «Чырвоная вёска», спачатку калгаснікам, потым — загадчыкам фермай.
У сярэдзіне 1930-х гадоў паехаў у горад Вязнікі Іванаўскай вобласці (зараз ва Уладзімірскай вобласці), працаваў там сталяром і тынкоўшчыкам. Пазней пераехаў у Маскву, працаваў прарабам на будаўніцтве і бляхаром у домакіраўніцтве.
25 чэрвеня 1941 года прызваны ў Чырвоную Армію. З 27 жніўня 1941 года ў дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
У ноч на 22 чэрвеня 1944 года атрымаў загад падрыхтаваць праход па мінных палях і драцяных загародах перад варожымі пазіцыямі ў раёне вёскі Валатоўкі (Шумілінскі раён). Пры размініраванні група была знойдзена і абстраляная ворагам, двое сапёраў загінулі, а сам атрымаў цяжкае раненне. Цаной жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].
Пахаваны на воінскіх могілках у Валатоўках[2].
Remove ads
Зноскі
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads