Мішневіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́шневіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Мішневічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Валатоўкі, Грабянцы I, Грабянцы II, Мазуры, Папялыгі, Саўчонкі і Старыновічы)[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна, 18 сакавіка 1963 года перададзены Гарадоцкаму раёну, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета ўключаны 32 населеныя пункты (Баравая, Гапонава, Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Казьяны, Калышкі, Канцы I, Канцы II, Карлава, Корасць, Красамай, Краснаполле, Куксы, Панамары, Панячына, Прудок, Рудня, Саломенка, Скаціца, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі, Ціжма і Шавекі), якія да 30 ліпеня 1966 года ўваходзілі ў склад Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёна[2]. 12 студзеня 1968 года ў склад адноўленага Казьянскага сельсавета перададзены 31 населены пункт (Баравая, Гапонава, Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Казьяны, Калышкі, Канцы I, Канцы II, Карлава, Корасць, Красамай, Краснаполле, Куксы, Панамары, Панячына, Прудок, Саломенка, Скаціца, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі, Ціжма і Шавекі)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мішневіцкага сельсавета 30 населеных пунктаў[4]. 26 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казьянскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Гарэлая Града, Глушыцы, Гульбішча, Заложнае, Запалянка, Заполле, Казьяны, Калышкі, Красамай, Панамары, Роўнае, Скаціца, Ставіца, Сураўні, Хрыпкі і Шавекі)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1201 чалавек[6], з іх 95,9 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 822 чалавекі[8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads