Аляксандр Сяргеевіч Катляроў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Катляроў (нар. 30 студзеня 1993, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачаў займацца футболам у Мазыры, аднак ва ўзросце 15 гадоў быў запрошаны ў «Гомель»[2]. У сезоне 2010 выступаў за фарм-клуб «Гомель-2», пазней стаў гуляць за дубль. У сезоне 2012 разам з гомельскай камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў.
У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Ведрычу-97»[3]. У першай палове сезона з’яўляўся ў стартавым складзе, але пасля таго, як улетку пасаду галоўнага трэнера заняў Аляксандр Бразевіч, стаў пераважна выхадзіць на замену.
Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель»[4]. З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[5], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 працягваў быць іграком асновы «Славіі», выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У маі—жніўні 2016 года адсутнічаў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў асноўны склад. У сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 4 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2018 года стала вядома аб зыходзе Катлярова са «Славіі»[6], і неўзабаве паўабаронца падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскага клуба, у лістападзе 2018 года адсутнічаў з-за траўмы.
У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2019 года разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[8] і стаў іграком латвійскага клуба «Елгава», які незадоўга да таго ўзначаліў былы трэнер жодзінцаў Алег Кубараў[9]. Аднак, у складзе латвійскай каманды не здолеў замацавацца, да канца сезона згуляў у чатырох матчах. У студзені 2020 года стала вядома, што беларускі паўабаронца пакінае «Елгаву»[10].
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. У кастрычніку 2020 года атрымаў траўму і да канца года не з’яўляўся на полі, таксама з-за траўмы прапусціў пачатак 2021 года і не быў заяўлены за «Славію» на сезон 2021.
У ліпені 2021 года стаў іграком «Крумкачоў»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыя
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads