Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.

Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Першай лігі ...

З-за адмовы некалькіх клубаў ад удзелу колькасць каманд была скарочана да 12, што ў сваю чаргу паўплывала на барацьбу. Хутка пасля пачатку ў лідары выйшлі дзяржынскі «Арсенал» і мінскія «Крумкачы», аднак падчас няўпэўненай сярэдзіны сезона да іх пачалі дацягвацца іншыя каманды, сярод якіх найбольш паспяховай была бабруйская «Белшына», якая здолела паціснуць «Крумкачоў» з другога радка і пагражала «Арсеналу». Іншыя клубы, такія як магілёўскі «Дняпро», гомельскі «Лакаматыў» і пінская «Хваля», доўгі час знаходзіліся ў сярэдзіне табліцы, трывала адбіралі ачкі ў лідараў і прэтэндавалі на прызавыя месцы. Упартая барацьба цягнулася да апошніх тураў, але каманды ў выніку засталіся на сваіх месцах — «Арсенал» перамог у турніры і разам з «Белшынай» выйшаў у Вышэйшую лігу, «Крумкачы» толькі ў апошнім туры гарантавалі трэцяе месца, адарваўшыся ад «Хвалі».

Remove ads

Склад удзельнікаў

Склад удзельнікаў сезона 2021 доўгі час заставаўся нявызначным. Першапачаткова планавалася, што ў турніры прымуць удзел 16 каманд: у параўнанні з сезонам 2020 у Вышэйшую лігу мусілі выйсці рэчыцкі «Спадарожнік» і «Гомель», з Вышэйшай лігі ў Першую пераходзілі бабруйская «Белшына» і «Смалявічы», з Другой лігі ў Першую падымаліся магілёўскі «Дняпро» і петрыкаўскі «Шахцёр», у выніку чаго колькасць удзельнікаў павінна была павялічыцца з 14 да 16.

Аднак, у гэтым становішчы хутка ўзніклі цяжкасці з-за адмовы некалькіх клубаў працягваць выступы. У студзені 2021 года з’явілася інфармацыя, што «Смалявічы» не выступяць у Першай лізе і спыняюць існаванне, з-за фінансавых цяжкасцей адмовіліся працягваць удзел у Першай лізе «Ашмяны-БДУФК». У той жа час з турніру ў Вышэйшай лізе знялася «Гарадзея», яе месца магла заняць адна з каманд Першай лігі, што ў сваю чаргу паўплывала б на яе склад. У лютым 2021 года быў агучаны новы план на сезон: «Смалявічы» мусілі стаць фарм-клубам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і ўсё ж згуляць у Першай лізе, у Вышэйшую лігу замест «Гарадзеі» пайшла «Смаргонь», замест яе, а таксама «Ашмянаў-БДУФК», запрашаліся каманды з Другой лігі — «Баранавічы» і «Асіповічы»[1].

У сакавіку стала зразумела, што такі план не зможа рэалізавацца. Спачатку «Асіповічы» заявілі, што не пойдуць у Першую лігу[2], неўзабаве стала вядома, што не выступіць у Першай лізе светлагорскі «Хімік» і ў горадзе плануецца заявіць новую каманду «Светлагорск» у Другую лігу[3]. Пазней «Смалявічы» пацвердзілі, што клуб усё ж не прыме ўдзел у Першай лізе і згуляе ў Другой лізе[4]. Доўгі час заставаўся пад пытаннем удзел у Першай лізе мікашэвіцкага «Граніта», бо ў сакавіку каманда так і не выйшла з адпачынку. Такім чынам, колькасць патэнцыйных удзельнікаў скарачалася да 12.

2 красавіка 2021 года было афіцыйна абвешчана, што ў Першай лізе ў сезоне 2021 згуляе 12 каманд[5], што стала найменшай колькасцю за ўсю гісторыю турніру. 5 красавіка на нарадзе з клубамі быў вызначаны фармат правядзення турніру: кожнай каманды згуляе з кожнай па тры разы, такім чынам усяго будзе праведзена 33 туры[6]. 7 красавіка адбылася жараб’ёўка турніру[7].

Remove ads

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

  • «Спадарожнік» (Рэчыца) (1-е месца ў Першай лізе 2020, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Гомель» (2-е месца ў Першай лізе 2020, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Смаргонь» (6-е месца ў Першай лізе 2020, атрыманне месца ў Вышэйшай лізе замест «Гарадзеі», якая адмовілася)
  • «Ашмяны-БДУФК» (10-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
  • «Граніт» (Мікашэвічы) (13-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
  • «Хімік» (Светлагорск) (14-е месца ў Першай лізе 2020, адмова ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2021)
Remove ads

 Клубы-ўдзельнікі

Больш інфармацыі Клуб, Горад ...

Турнірная табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

1—22 туры

Дома / На выездзе1 АРС БАР БШЫДМГКРУЛГМЛІДНАФОРШСЛОХВАШАП
Арсенал 5:0 4:1 0:0 0:2 0:1 1:1 2:0 4:1 3:0 0:2 2:0
Баранавічы 1:2 1:1 1:0 3:1 1:1 0:4 1:6 0:3 1:0 3:3 0:2
Белшына 2:0 2:0 4:1 1:0 1:1 4:2 1:1 2:1 3:1 0:2 4:1
Дняпро Магілёў 1:1 1:0 1:2 2:2 4:0 1:1 3:0 6:2 3:1 1:1 2:3
Крумкачы 0:1 4:3 0:0 1:0 1:0 4:0 1:0 6:0 4:2 4:0 3:2
Лакаматыў 1:2 1:1 2:3 1:1 1:0 4:0 1:1 2:1 4:1 1:1 5:2
Ліда 1:1 1:2 0:4 0:0 1:1 0:4 1:2 0:2 1:1 0:0 1:3
Нафтан 0:1 2:0 0:0 0:2 1:2 2:1 3:2 3:1 2:2 1:4 2:1
Орша 2:2 2:1 0:1 3:1 0:0 1:0 1:1 1:2 3:3 0:1 0:3
Слонім-2017 1:3 2:0 0:2 1:2 0:0 2:2 1:0 0:0 0:2 0:1 1:2
Хваля Пінск 0:3 2:0 6:2 0:3 2:1 0:2 1:2 3:4 1:0 1:0 1:2
Шахцёр 1:3 2:1 2:1 1:3 0:3 0:0 2:3 1:1 1:1 0:2 1:0

Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

23—33 туры

Дома / На выездзе1 АРС БАР БШЫДМГКРУЛГМЛІДНАФОРШСЛОХВАШАП
Арсенал 2:0 0:0 3:2 3:1 0:0 4:0
Баранавічы 3:2 2:2 2:3 1:1 3:3
Белшына 0:3 4:2 5:1 4:0 4:0 1:2
Дняпро Магілёў 1:0 3:1 0:1 4:2 1:0 3:1
Крумкачы 0:0 1:3 1:1 0:2 4:0 1:1
Лакаматыў 0:3 3:1 0:0 2:1 2:1
Ліда 0:1 2:3 1:7 3:2 1:1
Нафтан 5:1 1:1 0:0 0:1 1:1 0:3
Орша 0:3 1:2 1:4 2:1 0:0
Слонім-2017 0:2 0:1 1:2 2:4 0:2 0:1
Хваля Пінск 2:0 2:0 2:0 2:1 2:2
Шахцёр 1:1 3:2 2:3 1:2 2:0

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 27 лістапада 2021
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

Па выніках сезона клуб «Крумкачы», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе, атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мазырскай «Славіі» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

Больш інфармацыі Славія (Мазыр), 1:0 (0:0) ...

Адказны матч

Больш інфармацыі Крумкачы (Мінск), 0:0 (0:0) ...
Remove ads

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры

Больш інфармацыі №, Ігрок ...

Крыніца: Football.By

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads