Аляксандр Сяргеевіч Мяцельскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сяргеевіч Мяцельскі (1918, в. Дзюдзеў, Слуцкі павет, Мінская губерня — ?) — беларускі педагог.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1918 годзе ў в. Дзюдзеў Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер — Слуцкі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю.
Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Навасёлкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Арыштаваны 25 верасня 1937 года. Асуджаны 27 лістапада 1937 года тройкай НКУС за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Этапаваны ў Самарскі лагер НКВД Куйбышаўскай вобласці. 23 студзеня 1940 года НКУС БССР знізіў тэрмін пакарання да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24 верасня 1960 года прэзідыумам Мінскага абласнога суда. Асабовая справа М. № 16771-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads