Аляксандр Сяргеевіч Семянюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сяргеевіч Семянюк (нар. 14 верасня 1993, Гомель, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — Анатоль Пятровіч Рагазенка. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[2].
Пачынаў кар’еру ў клубе «Віталюр-РДВАР» у 2009 годзе і выступаў за яго да расфармавання ў 2011 годзе.
Сезон 2011/2012 распачаў ў клубе «Мінск-2006», стаў уладальнікам Кубка Беларусі, выступаў ў Адзінай лізе ВТБ. У лютым 2012 года пераведзены ў фарм-клуб «Мінск-2006-2», стаў з ім бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.
Сезон 2013/2014 правёў у Гродне, выступаў за клубы «Прынёманне» (да снежня 2013 г.) і «Гродна-93».
У 2014 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск» і пяць разоў выйграваў з клубам чэмпіянат Беларусі і Кубак Беларусі.
Выступаў за юнацкую U-16 (2009), юніёрскую U-18 (2010—2011), моладзевую U-20 (2011—2012) і нацыянальную (з 2014) зборную Беларусі[3].
Remove ads
Кар’ера
- 2009—2011 — Віталюр-РДВАР (Мінск)
- 2011—2012 — Мінск-2006
- 2012 — Мінск-2006-2
- 2012—2013 — Цмокі-Мінск-2
- 2013 — Цмокі-Мінск (у Адзінай Лізе ВТБ)
- 2013 — Прынёманне (Гродна)
- 2014 — Гродна-93
- 2014—2019 — Цмокі-Мінск
- 2019 — Урал (Екацярынбург, Расія)
- 2019—2021 — Васток-65 (Южна-Сахалінск, Расія)
- 2021—2022 — Самара (Расія)
- 2022 — Новасібірск (Расія)
- 2022—2023 — Дынама (Уладзівасток, Расія)
- 2023—2024 — Тэмп-СУМЗ (Рэўда, Расія)
- з 2024 — Новасібірск (Расія)
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (5): 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2018/2019.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2013/2014.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2011/2012.
Бронзавы прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2023/2024.
Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2011, 2014, 2015, 2016, 2018.
Сярэбраны прызёр Кубка Расіі (1): 2020/2021.
Бронзавы прызёр Кубка Расіі (1): 2019/2020.
Зноскі
- Aliaksandr Semianiuk // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Национальная команда (основной состав)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 3 лістапада 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads