Аляксандр Аганесавіч Таманян

архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Аганесавіч Таманян
Remove ads

Аляксандр Аганесавіч Таманян, Аляксандр Іванавіч Таманя́н[7] (арм.: Ալեքսանդր Թամանյան; 4(16) сакавіка 1878, Краснадар — 20 лютага 1936, Ерэван) — армянскі архітэктар, народны архітэктар Арменіі (1924).

Thumb
Дом урада ў Ерэване
Хуткія факты Аляксандр Аганесавіч Таманян, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў у 1904 годзе. У ранніх творах (вялікі асабняк Шчарбатава на вуліцы Чайкоўскага ў Маскве (1911—1913); комплекс санаторыя ў Кратава (1913—1923); і інш.) распрацоўваў прынцыпы класіцызму. З 1923 года жыў і працаваў у Ерэване. Стварыў першы генеральны план рэканструкцыі Ерэвана (зацверджаны ў 1924 годзе), праекты планіроўкі Ленінакана (1925), Эчміядзіна (1927—1928) і іншых гарадоў. Па яго праектах пабудаваны Дом урада Арменіі (1926—1941, Сталінская прэмія, 1942); будынак Тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава (1926—1953). Творчасць Таманяна адыграла важную ролю ў фарміраванні архітэктуры Арменіі. У яго гонар названа вуліца ў Ерэване.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads