Аляксандр Уладзіміравіч Азярэц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Уладзі́міравіч Азярэ́ц (9 мая 1953, в. Гарбацэвічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, у 2006-13 міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 мая 1953 года ў в. Гарбацэвічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.
У 1976 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Цеплавыя электрычныя станцыі», у 1993 годзе — Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне вытворчасцю»[1].
1976—1987 — інжынер ВТА, інжынер групы рэжымаў, начальнік змены катлатурбіннага цэха, старшы інжынер — кіраўнік лабараторнага цэха Віцебскай ЦЭЦ «Белгалоўэнерга».
1987—1996 — начальнік службы цеплатэхнічнага абсталявання РЭУ «Віцебскэнерга», намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы ВА «Віцебскэнерга».
1996—2000 — намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Віцебскага РУП «Віцебскэнерга».
У 2000 годзе прызначаны генеральным дырэктарам Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Віцебскэнерга».
Намеснік старшыні Савету дырэктараў ААТ «Белгазпрамбанк».
З мая 2006 да красавіка 2013 года — міністр энергетыкі Беларусі. Вызвалены ад пасады з фармулёўкай «за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной»[2].
Remove ads
Зноскі
- Біяграфія Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Азярца А.У. . Аб міністэрстве. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (10 верасня 2010).(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads