Аляксандр Уладзіміравіч Данішэўскі

расійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Уладзіміравіч Данішэўскі
Remove ads

Аляксандр Уладзіміравіч Данішэўскі (нар. 23 лютага 1984(1984-02-23)[1], Севастопаль) — расійскі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Аляксандр Данішэўскі, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

За час кар’еры прафесійнага футбаліста паспеў пагуляць у некалькіх расійскіх клубах Прэм’ер-лігі. Выступаў за маскоўскі «Cпартак» і махачкалінскі «Анжы». Таксама быў іграком «Арсенала» з Кіева.

У ліпені 2013 года Данішэўскі стаў футбалістам бабруйскай «Белшыны». У дэбютнай гульні супраць футбольнага клуба «Гомель» выйшаў на замену на 72-й хвіліне і праз 3 хвіліны адзначыўся голам, зрабіўшы лік 3:1 на карысць бабруйскага клуба. Усяго за бабруйчан забіў 5 галоў, але па заканчэнні сезону ў снежні 2013 года пакінуў бабруйскі клуб.

У сакавіку 2014 года перайшоў у клуб «Зорка» з украінскай Першай лігі[3], але ўжо ў маі 2014 года кантракт з кіраваградцамі па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4]. У другой палове 2014 года выступаў у другім дывізіёне Расіі за севастопальскі СКЧФ, а ў 2015 годзе гуляў за гэты клуб ужо ў чэмпіянаце Крыма. У снежні 2015 года пакінуў Севастопаль, сезон 2016/17 распачаў у клубе «Гвардзеец». У 2017 годзе гуляў за севастопальскі КАМО, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads