Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Уладзіміравіч Зінгман (нар. 26 лістапада 1966, Мінск) — беларускі бізнесмен. Ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі (з 2019 года)[1].
Беларускія апазіцыйныя СМІ называюць Зінгмана «кашальком Лукашэнкі»[2] і адзначаюць, што ён удзельнічаў ў размеркаванні даходаў ад беларускага экспарта[3][4]. Афрыканскія СМІ называюць Аляксандра Зінгмана галоўным бенефіцыярам зарэгістраванай у ААЭ кампаніі «Aftrade DMCC», якая займаецца пастаўкамі ў Афрыку беларускай тэхнікі (МАЗ, МТЗ, БелАЗ, Гомсельмаш, МЗКЦ)[5]. Паводле дакументаў з «Архіва Пандоры», Зінгман разам з сынам Віктара Шэймана валодае афшорнай кампаніяй (па 50% у кожнага), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ[6].
Remove ads
Біяграфія
У 1980-х разам з бацькамі эміграваў у ЗША, дзе бацька ўладкаваўся кампьютэрным спецыялістам. Імаверна, у 2000-х вярнуўся ў Беларусь[7].
У 2011 годзе працаваў камерцыйным дырэктарам па Усходняй Еўропе польскай аграрнай кампаніі «Кантрактус»[8]. У 2015 годзе суправаджаў дырэктара кампаніі «Кантрактус» Вітольда Карчэўскага падчас яго візіту ў Танзанію[9]. Па дадзеных польскага расследавання, Зінгман дапамог афрыканскаму бізнэсу Карчэўскага сваімі знаёмствамі ў Афрыцы. У сваю чаргу, Карчэўскі выкарыстаў свае шырокія сувязі з польскімі чыноўнікамі дзеля прасоўвання бізнес-інтарэсаў Зінгмана ў Афрыцы, а мінскім рэстаранам Falcone, які належаў кампаніі Карчэўскага, кіравала жонка Зінгмана[10].
Менавіта Зінгман арганізаваў сустрэчу прэзідэнта Замбіі Эдгара Лунгу з Аляксандрам Міхеевым, генеральным дырэктарам «Расабаронэкспарта», расійскай дзяржаўнай кампаніі-экспарцёра зброі, па выніках якой у ліпені 2017 года Замбія закупіла ў Расіі пяць самалётаў Sukhoi[11].
У сакавіку 2018 года суправаджаў кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана падчас яго візіта ў Харарэ, сталіцу Зімбабвэ[9].
У жніўні 2018 года Зінгман стаў героем скандальнага артыкула ў галоўнай дзяржаўнай газете «СБ. Беларусь сегодня» з-за таго, што ён, скупіўшы некалькі ўчасткаў зямлі ў Раўбічах каля Мінска, стварыў праблемы сваім суседзям, пабудаваўшы вялікі плот, які зацяняў іх участкі[12].
17 студзеня 2019 года падчас афіцыйнага візіта ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы ў Мінску ў Прэзідэнт-Атэлі быў адкрыты офіс Ганаровага консульства Зімбабвэ ў Беларусі, які ўзначаліў Аляксандр Зінгман[1].
У верасні 2019 года ізноў суправаджаў кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктара Шэймана падчас яго візіта ў Харарэ[9].
18 сакавіка 2021 года[13] Зінгман быў арыштаваны паліцыяй Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў Лубумбашы пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам Жазефам Кабілам. Раней Зінгман згадваўся ў паведамленнях СМІ ў сувязі са здзелкамі са зброяй у Замбіі і Зімбабвэ[11]. Арэст Зінгмана, які мае двайное грамадзянства Беларусі і ЗША[11], прывёў да інтэнсіўнай дыпламатычнай дзейнасці: урады Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Зімбабвэ аказвалі ціск на Конга для яго вызвалення[14].
У верасні 2019 года зноў суправаджаў беларускую ўрадавую дэлегацыю, якая прыбыла з афіцыйным візітам у Харарэ, ужо знаходзячыся ў статусе Ганаровага консула[9][15].
У 2023 годзе Зінгман прысутнічаў пры візітах Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ (студзень)[16] і Сяргея Алейніка ў Кенію (красавік)[17], на сустрэчы першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліі Мнангагва з Алейнікам падчас яе візіту ў Мінск (красавік)[18], пры візіце Алейніка ў Экватарыяльную Гвінею (чэрвень)[19], на перамовах Лукашэнкі з прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгам (верасень)[20], а ў снежні — пры візіце Лукашэнкі ў Экватарыяльную Гвінею[21] і, паводле некаторых звестак, як запрошаны госць беларускай дэлегацыі ў Дубаі на COP28[22].
У 2024 годзе Зінгман прысутнічаў на сустрэчы Ірыны Абельскай з Эмерсанам і Аксіліяй Мнангагва ў Зімбабвэ (студзень)[23], а таксама пры візітах у Беларусь зімбабвійскіх медыкаў (сакавік)[24], прэм'ер-міністра Эсваціні Расэла Ммісо Дламіні[25], Аксіліі Мнангагва і першай лэдзі Нігерыі Алурэмі Цінубу (ліпень)[26][27]. У лістападзе таго ж года Зінгман і Алег Водчыц у складзе дэлегацыі Зімбабвэ наведалі COP29[28].
Remove ads
Сям’я
Жонка Лізавета Дзенісевіч працуе дырэктарам рэстарана Falcone (у пачатку 2025 года рэстаран аб’явіў аб закрыцці[29]). Ёсць чацвёра дзяцей: Максім, Дзяніс, Давід, Маргарыта[9][30].
Зноскі
- «Клуб реализаторов». Кто из белорусов помогает Лукашенко с экспортом (руск.)(недаступная спасылка). Белорусы и рынок. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2022.
- Задержан крупный поставщик белорусской техники в Африку. Не спасли ни Шейман, ни ОАЭ, ни Зимбабве (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (23 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2021.
- «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы . Белсат (4 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
- Набліжаны да Шэймана, спаборнічаў з Чыжом у Афрыцы, майстар схематозаў — факты пра арыштаванага ў Конга Аляксандра Зінгмана (недаступная спасылка). Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2021. Праверана 3 лютага 2022.
- Игорь Ильяш, Анна Любакова, Екатерина Андреева. Частный самолёт, Зингман и ОАЭ. Что остается за кадром отношений Беларуси и Зимбабве? (руск.). Белсат. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 22 красавіка 2021.
- Зингман помогал польскому бизнесмену строить бизнес в Африке — Onet (руск.). Reform.news (2 красавіка 2025).
- Кто такой Александр Зингман, которого задержали в Конго?(руск.). Белорусская деловая газета. 2021-03-23. Архівавана з арыгінала 2021-05-18. Праверана 2021-05-18.
- Хто разам з Лукашэнкам наведаў Зімбабвэ і што яны там рабілі? . Новы Час (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2023. Праверана 18 лютага 2023.
- Александра Зингмана заметили в Кении с Алейником (руск.). Reform.news (3 красавіка 2023).
- Жена президента Зимбабве встретилась с Алейником и Зингманом в Минске (руск.). Reform.news (5 красавіка 2023).
- Алейника в Экваториальной Гвинее сопровождал Зингман (руск.). Reform.news (2 чэрвеня 2023).
- Бизнесмен Зингман на переговорах Лукашенко и Мбасого – фотофакт (руск.). Reform.news (7 верасня 2023).
- В составе беларусской делегации в Дубае была девушка Николая Лукашенко? – Motolko.help (руск.). Reform.news (7 снежня 2023).
- Мать Николая Лукашенко привезла в Зимбабве мобильную клинику (руск.). Reform.news (22 студзеня 2024).
- Делегация зимбабвийских медиков приехала в Беларусь. Не обошлось без Зингмана (руск.). Reform.news (21 сакавіка 2024).
- Премьер-министр Эсватини прилетел в Беларусь (руск.). Reform.news (20 чэрвеня 2024).
- Жену Мнангагвы в Витебске встречал Зингман с африканскими танцами . Reform.news (11 ліпеня 2024).
- Первая леди Зимбабве встретилась с Ириной Абельской (руск.). Reform.news (11 ліпеня 2024).
- Eli Moskowitz, Sviatlana Yatskova, Owen Gagare. Controversial Belarusian Businessmen Invited to COP29 by Zimbabwe’s Delegation (англ.). OCCRP (21 лістапада 2024).
- Закрытие ресторана Falcone может быть связано с расследованием польских журналистов (руск.). Reform.news (9 студзеня 2025).
- Александр Зингман: бизнес по-президентски (руск.)(недаступная спасылка). DayNight.TV. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 6 красавіка 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads