Раўбічы

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Раўбічыmap
Remove ads

Ра́ўбічы[1] (трансліт.: Raŭbičy, руск.: Раубичи[2]) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Мінска на беразе Дубраўскага вадасховішча на рацэ Усяжа, на шашы H9059.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Пры першым згадванні 1597 года назва старабеларускай мовай фігуруе як «Ровбичи»[3], што адпавядае народнаму вымаўленню «Роўбічы». Назва адыменнага (антрапанімічнага) паходжання.

Балцка-літоўскае мужчынскае імя «Роўб» вядомае з Перапісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 года, дзе засведчаны ваўкавыскі баярын «Ровбъ Остеиковичъ»[4]. Балцкае і імя яго бацькі *Остейко (< *Asteika), у ім пашыральнік -eik- пашырае старабалцкі корань Ast-, семантыка якога такая ж, як і ў больш папулярнага But- («быць, жыць»)[5]. Таго ж кораня імя Осцік (< Astikas / Asteika) у сына кернаўскага баярына Сірпуця і бацькі Радзівіла, пачынальніка роду Радзівілаў[6].

Ад імя «Роўб» ёсць шэраг назваў на правым, «літоўскім» беразе Нёмана: Раўбоўшчына ля Шчучына, Роўбы паміж Шчучынам і Лідай, Роўбавічы каля Іўя. Далей у «літоўскі» бок на поўнач ад Нёмана — Роўбішкі каля Эйшышак. Таго ж паходжання тапонімы і на поўдні і ўсходзе ад ядравай старалітоўскай тэрыторыі. На поўдні — Роўбіцк ля Пружанаў і Роўбаўшчына паміж запрыпяцкімі Оўручам і Чарнобылем. На ўсходзе — Роўбы ля Ушачаў і Роўбічы ля Лагойска.

Размеркаванне гэтых тапонімаў (асабліва аддаленых ад ядравай старалітоўскай тэрыторыі) дазваляе датаваць іх першай паловай XV стагоддзя, калі на поўдні і ўсходзе рассялялася (надзялялася землямі) літоўскае баярства з мэтай умацавання вялікалітоўскай дзяржавы[7][8]. «Роўбавы» вёскі маглі належаць аднаму і таму ж Роўбу, які жыў прыблізна за стагоддзе да ваўкавыскага Роўба Асцейкавіча[крыніца?].

Сучасны літоўскі антрапонім Rauba ставяць у адзін шэраг з Riauba, звязваючы іх з літоўскім riauba «крыкун», riaubti «крычаць, рыкаць». Ад індаеўрапейскага кораня *reu- «рыкаць, хрыпець»[9].

Remove ads

Гісторыя

У 1597 годзе сяло маёнтка Прылепы, уласнасць праваслаўнай царквы ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[3].

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе — вёска, уласнасць падпалкоўніка Ф. Гарадзецкага. У 1858 годзе ўласнасць Ігнацыя Кучынскага і К. Равенскай, у Мінскім павеце. Вёска адносілася да каталіцкай парафіі Халяўшчына[10].

Пасля 1861 года ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета, былі аднайменныя фальварак і вёска (14 двароў)[11]. У 1876 годзе ўладальнікам фальварка Раўбічы быў дваранін каталік Восіп (Юзаф) Ігнатаў Кучынскі, меў 250 дзесяцін зямлі, уладанне паводле купчых крэпасцяў ад 1846 і 1847 гадоў, гаспадарку вёў арандатар, карчма давала даход 60 рублёў у год[12]. У 1888 годзе ўладальнікам фальварка Раўбічы быў праваслаўны дваранін Леанід Аляксандраў Ульянаў, меў 296 дзесяцін[13].

Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы было распаўсюджана бондарства. 4 чэрвеня 1906 года адбыліся сутыкненні вяскоўцаў з паліцыяй пры спробе сагнаць жывёлу са спрэчных пашаў. У 1913 годзе ўладальнікам маёнтка быў дваранін Іван Іванавіч[14] Собек (Сабек[15]), меў 294 дзесяціны зямлі[16].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1918 года працавала пачатковая школа, у якой на 1924 год было 68 вучняў. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У 1930-я гады праведзена прымусовая[17] калектывізацыя, створаны калгас «Новы шлях». У 1930 годзе быў рэпрэсаваны ўладальнік фальварка Раўбічы Іван Іванавіч Собек (Сабек), асуджаны «тройкай» НКУС да высылкі як «стваральнік антысавецкай арганізацыі» і «агент польскай разведкі»[18].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Акупацыйныя войскі спалілі двор, забілі 4 жыхароў.

У 2010 годзе былі базавая школа, крама.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1800 год — 13 двароў, 94 жыхары
  • 1897 год — 32 двары, 235 жыхароў
  • 1908 год — вёска, 32 двары, 223 жыхары; маёнтак, 1 двор, 35 жыхароў[19]
  • 1917 год — вёска, 34 двары, 244 жыхары; маёнтак, 1 двор, 15 жыхароў (усе беларусы)[20]
  • 1926 год — вёска, 42 двары, 237 жыхароў; фальварак, 4 двары, 17 жыхароў
  • 1941 год — 48 двароў, 165 жыхароў
  • 1997 год — 73 двары, 131 жыхар
  • 1999 год — 187 жыхароў
  • 2001 год — 75 двароў, 180 жыхароў[21]
  • 2009 год — 218 жыхароў
  • 2019 год — 551 жыхар[22]

Славутасці

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads