Віктар Уладзіміравіч Шэйман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Уладзіміравіч Шэйман
Remove ads

Віктар Уладзіміравіч Шэйман (26 мая 1958, в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Віктар Уладзіміравіч Шэйман, 8-ы Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 мая 1958 года ў в. Салтанішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праходзіў вайсковую службу ў Афганістане як афіцэр савецкай арміі.

Абраны Дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання (1990—1994). Адзін з членаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Увайшоў у каманду Аляксандра Лукашэнкі ў час прэзідэнцкіх выбараў 1994 года.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (1994—2000 і 2006—2008), в. а. Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1995), Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2000—2004), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004—2006).

24 верасня 1999 года суд задаволіў іск Віктара Шэймана да незалежнай газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніські памерам 15 млрд.; у выніку непамернага штрафу газета спыніла існаванне. Беларуская дэмакратычная апазіцыя і міжнародныя праваабарончыя структуры сцвярджаюць, што менавіта ён у свой час быў арганізатарам так званых «эскадронаў смерці», якім прыпісваюцца забойствы лідараў арганізаванай злачыннасці, кіраўнікоў апазіцыі і аператара расійскага тэлеканала ГРТ Змітра Завадскага[2][3][4].

З 20 сакавіка 2006 года[5] да 8 ліпеня 2008 года — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з пасады пасля тэрарыстычнага акту ў Мінску пад час святкавання Дня незалежнасці ў ноч на 4 ліпеня 2008 года.

Са студзеня 2009 года — памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях. Затым кіраўнік справамі Прэзідэнта (2013—2021).

Паводле дакументаў з «Папераў Пандоры», сын Шэймана Сяргей разам з беларуска-амерыканскім прадпрымальнікам Аляксандрам Зінгманам валодае афшорнай кампаніяй (у кожнага па 50%), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ[6]. Віктар Шэйман як мінімум двойчы быў у Зімбабвэ, і менавіта ён абвясціў пра пагадненне аб здабычы карысных выкапняў у Зімбабвэ[6].

Remove ads

Санкцыі

Як кіраўніку перадвыбарнага штаба Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў красавіку 2006 года па падазрэннях ва ўдзеле ў фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў В. Шэйману быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза як асобе са спісаў спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Чорнага спісу Еўрасаюза.

13 кастрычніка 2008 г. міністры замежных спраў краін Еўрасаюза прыпынілі дзеянне забароны на ўезд у краіны саюза прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Але санкцыі супраць былога дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана засталіся ў сіле.

Таксама Шэйман знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[7], Швейцарыі[8]. У чэрвені 2022 года трапіў і пад санкцыі Канады[9].

У жніўні 2023 года Канада пашырыла санкцыі на Сяргея і Вольгу – дзяцей Віктара Шэймана, а таксама на яго бізнэс-партнёрку Ганну Пушкарову[10].

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[11].

Remove ads

Чыны і званні

  • 6 снежня 1996 года — генерал-маёр[12] (у запасе з 27 лістапада 2000 года);
  • 28 лістапада 2000 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі II класа[13];
  • 25 лістапада 2004 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі I класа[14];
  • 29 лістапада 2004 года — вышэйшы клас дзяржаўнага служачага.

Узнагароды

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 2 снежня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Прывіды(недаступная спасылка)
  3. Зондэркаманда?(недаступная спасылка) // Наша Ніва
  4. «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы . Белсат (4 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  5. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk. Праверана 25 снежня 2020.
  6. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Cabinet of Canada (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
  7. сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
  8. Аляксандр Лукашэнка: Шмат таленавітых, вялікіх, але я цаню велічнасць у тых людзях, якія параджаюць сабе падобных(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads