Аляксандр Уладзіміравіч Майсеюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Уладзіміравіч Майсеюк (нар. 9 сакавіка 1977, в. Яўсімавічы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 сакавіка 1977 года ў вёсцы Яўсімавічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1999 годзе скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»[1].
Працоўную дзейнасць пачаў у жніўні 1999 года прарабам у калгасе імя Суворава Слонімскага раёна, затым майстрам перасоўнай механізаванай калоны № 164 у г. Слонім. У 2000 годзе праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах. У 2001—2002 гадах працаваў майстрам у таварыстве «Дом-Люкс» у Кобрыне, у 2002—2008 гадах — вядучым, а пазней спецыялістам першай катэгорыі Кобрынскага раённага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва[1].
У 2008—2010 гадах быў галоўным спецыялістам Брэсцкага занальнага аддзела інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці. У 2010—2017 гадах працаваў намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкама. У 2017—2024 гадах узначальваў Упраўленне капітальнага будаўніцтва Кобрынскага раёна[1].
У 2018 годзе быў выбраны дэпутатам у Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў 28-склікання па Кутузаўскай выбарчай акрузе № 18. На чарговы тэрмін быў пераабраны ў 2024 годзе дэпутатам па Аэрадромнай выбарчай акрузе № 18[2]. Стаў старшынёй Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў[3].
17 красавіка 2025 года прызначаны старшынёй Кобрынскага райвыканкама[3].
З’яўляецца сябрам Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
Remove ads
Асабістае жыццё
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads