Кобрын
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́брын[2] (трансліт.: Kobryn) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна, на сутоках Кобрынкі і Мухаўца. За 52 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Гомель. Вузел аўтамабільных дарог на Мінск, Брэст, Пінск, Ковель, Маларыту.
Remove ads
Назва
У 1287 годзе ўпамінаецца з формай назвы Кобрынь, такая ж форма запісана і ў 1589 годзе. Географ Вадзім Жучкевіч лічыў, што назва паходзіць ад вядомай з «Аповесці мінулых часоў» назвы племя обраў, а пачатковае К- называе ўстаўным гукам. У гэтым плане, заўважае ён, можна было бы прасачыць паходжанне літоўскага kobrinti «цяжка, стомлена ісці, цягнуцца».[3] Обры — відазмененая назва авараў, з якімі з VI стагоддзя н.э. змагалася славянскае племя дулебаў, што былі сярод продкаў сучасных чэхаў[4]. Існуюць таксама кельцкая (Юзаф Сташэўскі) — ад кельцкага імя Кобрынус, і славянская (Алег Трубачоў) — ад складання прэфікса к (ко) з брьние «бруд» (як у назве чэшскага Брно), версіі паходжання назвы, якія згадвае Вадзім Жучкевіч[5].
Назва паселішча ўтвораная ад назвы ракі Кобрынкі (< Кобрына), на ўтоку якой у Мухавец паўстала паселішча[крыніца?]. Гідронім балцкага (магчыма, яцвяжскага) паходжання[крыніца?]. Найбліжэйшы аналаг — назва ракі Кобрына (варыянт: Кобрын), правага прытока Дняпра адразу на поўдні ад Кіева (пасля вусця ракі Стугны). Недалёка ад Кобрыны (цераз Дняпро) — рэчка з балцкай назвай[крыніца не паказана 62 дні]Недра[6]. Гэта адзін з самых паўднёвых балцкіх гідронімаў[крыніца?]. Прускі тапонім Kobrun (назва лесу ў прускай Натангіі, засведчаная пад 1354 годзе) паходзіць ад пр. kaāubri «калючка»[7]. Гэтую мясцовую назву звязваюць з прускім kāubri, далей да літоўскага kauburys, kūbrys «пагорак, узвышша» (супольная з kobrinti, kūbrinti «ісці сагнуўшыся, пахіліўшыся» семантыка звязаная з адхіленнем ад роўнага руху ці роўнай паверхні). Назва кобрынскай ракі тлумачыцца звілістасцю яе рэчышча.[крыніца не паказана 62 дні]
Remove ads
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Кобрын як уладанне князёў уладзіміра-валынскіх змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 годам:
![]() |
Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей… Іпацьеўскі летапіс |
![]() |
У пачатку XIV стагоддзя паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 года Кобрын знаходзіўся ва ўладанні вялікага князя Альгерда. На працягу XIV ст. на месцы старажытнага дзядзінца і пасада збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII стагоддзя)[8]. У 1404 годзе горад стаў сталіцай княства, што знаходзілася ва ўладанні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 годам упершыню згадваецца Спаскі манастыр. У першай палове XVI стагоддзя ў горадзе збудавалі касцёл[8].
У 1519 годзе Кобрын стаў цэнтрам староства, а ў 1520 годзе — сталіцай павета Падляшскага ваяводства. З 1532 года горад знаходзіўся ва ўладанні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорца, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і пачаліся меліярацыйныя работы (канал каралевы Боны)[8]. Станам на 1563 год, паводле рэвізіі, у Кобрыне было 377 двароў; асноўныя вуліцы — Астрамецкая, Балоцкая, Брэсцкая, Пінская, Ратненская, Чаравачыцкая[9]; дзейнічалі касцёл, 3 праваслаўныя царквы, Спаскі манастыр[10]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад страціў павятовы статус і ўвайшоў у склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства.
У 1586 годзе Кобрын перайшоў да каралевы-ўдавы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрознівалася актыўнасцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 снежня 1589 года яна надала гораду магдэбургскае права, каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю і павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі з немаўлём Ісусам на руках»[11]. У 1589 годзе Ганна Ягелонка асабіста прыбыла ў горад і ўрачыста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём Жыгімонтам ІІІ Вазам (1587—1632). Кобрын меў магдэбургскае права да 1766 года. У 1596 годзе Спаскі манастыр прыняў унію[10].
- Сімволіка гістарычнай Кобрыншчыны
- Пячатка князя кобрынскага Рамана Фёдаравіча, 1387
- Рэканструкцыя А. Цітова гістарычнага гарадскага герба, 1589
- Герб Кобрына з прывілея 1662
- Гарадскі герб з прывілея 1792
У пачатку XVII ст. у Кобрыне было больш за 1,5 тыс. жыхароў, каля 500 дамоў[9]. Станам на 1597 год горад складаўся з асноўнай тэрыторыі і Замухавецкага прадмесця, налічваў 550 сядзібных участкаў. У цэнтры была рыначная плошча з ратушай і 32 участкамі забудовы[10]. У 1626 годзе адбыўся Кобрынскі сабор[9], пры Спаскім манастыры адкрылася школа[10].
У 2-й палове XVII — пачатку XVIII стагоддзя Кобрын значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. У верасні 1648 года казацкія атрады акружылі Кобрын і разбілі харугву стольніка Вінцэнта Корвін Гасеўскага, практычна ўвесь горад быў спалены. У сярэдзіне XVII стагоддзя ў горадзе налічвалася каля 1700 жыхароў, 478 дамоў.
З-за страты эканамічнага значэння ў 1766 годзе яго перавялі ў разрад мястэчак[12]. У 1784 годзе тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыццё Каралеўскага канала. Станам на 1790 год у Кобрыне было 2160 жыхароў і 360 дамоў[10]. У 1791 годзе Кобрын зноў стаў сталіцай павета. 14 верасня 1794 года расійскія войскі Аляксандра Суворава разбілі пад Дзівінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі і занялі горад.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кобрын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павета[12]. Імператрыца расійская Кацярына II падаравала колішні магдэбургскі горад Сувораву.
У вайну 1812 года 27 ліпеня пад Кобрынам расійскія войскі здабылі першую перамогу над арміяй Напалеона. Станам на 1817 год тут было 326 будынкаў, з іх 4 камяніцы. У 1845 годзе гораду даравалі новы, расійскі герб. У 1882 годзе пачаўся рух на лініі Палескай чыгункі Пінск — Жабінка, у Кобрыне з’явілася чыгуначная станцыя. У 1895 годзе пажар знішчыў трэць горада. У пачатку XX стагоддзя ў Кобрыне было 25 камяніц і 1202 драўляныя будынкі, дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, касцёл, сінагога і некалькі яўрэйскіх малітоўных школ, павятовае вучылішча, прыходскае вучылішча з жаночай зменай, прыватнае жаночае 1-класнае вучылішча, яўрэйскае жаночае вучылішча і некалькі хедараў.
У 1915 годзе Кобрын быў акупаваны нямецкімі войскамі, а ў 1919 годзе заняты польскай арміяй. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Кобрын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Палескага ваяводства.
- Горад на старых фатаздымках
- Манастыр Св. Спаса
- Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Рынак
- Дзяржаўная гімназія
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Кобрын увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёна. З 23 чэрвеня 1941 года да 20 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Падчас вайны немцы ўчынілі генацыд яўрэйскага насельніцтва горада, якое складала тады 70 % жыхароў. У паваенны перыяд горад бурна развіваецца, хутка расце насельніцтва. У 1959 годзе ў горадзе было 13,7 тысяч жыхароў, у 1970 годзе — 24,9 тысяч жыхароў.
4 студзеня 2002 года Кобрынскі раён і горад Кобрын аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Кобрынскі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Кобрын[13].
У ліпені 2024 года вуліца Каліноўскага была перайменавана мясцовым Саветам дэпутатаў у вуліцу Пятра Машэрава, для гэтага існуючую вуліцу Пятра Машэрава перайменавалі ў вуліцу Яловую[14]. Перайменаванне адбылося ў межах чарговай хвалі русіфікацыі, пачатай рэжымам Лукашэнкі пасля палітычнага крызісу 2020 года[15].
Remove ads
Насельніцтва

- XIX стагоддзе: 1817 год — 1 427 чал., з іх 899 іўдаісты[16]; 1848 год — 1 673 чал.[10]; 1878 год — 7 789 чал. (4 405 муж. і 3 384 жан.), у тым ліку 2 876 праваслаўных, 473 каталікі, 4 431 іўдзей, 9 магаметан[16]; 1897 год — 10 355 чал.[10]
- XX стагоддзе: пачатак ХХ стагоддзя — 8 998 чал., з іх паводле саслоўя: мяшчан 6 131, цэхавых 1 389, шляхты 211, купцоў 204, духоўнікаў 88, ваенных 238, сялян 537, іншых станаў 200; паводле веры: праваслаўных 2 100, каталікоў 585, пратэстантаў 232, іўдзеяў 6 036, іншых веравызнанняў 46[12]; 1907 год — 8 754 чал.[17]; 1921 год — 8 208 чал.[10]; 1931 год — 10 101 чал.[10]; 1956 год — 11 тыс. чал.[18]; 1959 год — 13,7 тыс. чал.; 1970 год — 24,9 тыс. чал.; 1972 год — 26,3 тыс. чал.[19]; 1991 год — 49,4 тыс. чал.[20]; 1996 год — 51,6 тыс. чал.[21]
- XXI стагоддзе: 2004 год — 50,8 тыс. чал.; 2006 год — 50,5 тыс. чал.; 2008 год — 51,1 тыс. чал.; 2009 год — 51,3 тыс. чал.; 2009 год — 51 166 чал. (перапіс)[22]; 2016 год — 52 655 чал.[23]; 2017 год — 52 964 чал.[24]
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай, лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініцы «Беларусь», «Сувораў». Кобрын — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, кінатэатр, дом культуры, Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
Адукацыя
У Кобрыне працуюць Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж, 8 сярэдніх, гімназія, музычная і спартыўная школы, пачатковая школа — дзіцячы садок, школа-інтэрнат, установы дадатковай адукацыі. Працуюць 14 дзіцячых садоў.
Медыцына
Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца, паліклініка, дзіцячыя бальніца і паліклініка.
Забудова

Планаванне і забудова Кобрына маюць шматвекавую гісторыю. Ля месца ўпадзення рэчкі Кобрынкі ў Мухавец у старажытнасці заклалі першае ўмацаванне, на якім пазней збудавалі Верхні і Ніжні замкі. У канцы XVIII — XIX стагоддзях цэнтр Кобрына забудоўваўся цаглянымі двухпавярховымі жылымі дамамі, ніжнія паверхі якіх прызначаліся для крам і майстэрань.
Славутасці

- Мікалаеўская царква
- Петра-Паўлаўская царква
- Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Аляксандра-Неўскі сабор
- Царква ў гонар Раства Хрыстова
- Спаскі манастыр (1497)
- Свята-Георгіеўская царква (1889)
- Сядзібны дом
- Кобрынская сінагога (другая палова XIX ст.)
- Паштовая станцыя (1846)
- Дняпроўска-Бугскі канал
- Парк імя Суворава
Страчаная спадчына

Мастак А. Наліваеў.
- Замак (XIV ст.)
- Касцёл (1513)
Узнагароды
У 2025 годзе да 80-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны горад Кобрын узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[25][26].
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Міраслаў-Віктар Карлавіч Астрамецкі (нар. 1936) — беларускі мастак.
- Анатоль Міхайлавіч Гуль (нар. 1928) — беларускі архітэктар.
- Оскар Зарыскі, амерыканскі матэматык
- Дзмітрый Аляксандравіч Пархачаў, беларускі футбаліст
- Наталля Радзіна, журналістка і галоўны рэдактар апазіцыйнага сайта Хартыя'97
- Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук, беларускі дыпламат
- Ігар Хведаравіч Сідарук, беларускі пісьменнік і драматург
- Алег Анатолевіч Стральчонак, беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі
- Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (нар. 1964) — беларускі палітык.
Ганаровыя грамадзяне Кобрына
- Фёдар Максімавіч Алісіевіч (1964)
- Праскоўя Сямёнаўна Сідарук (1964)
- Леанід Міхайлавіч Сандалаў (1966)
- Дзмітрый Кузьміч Барысаў (1974)
- Ілья Майсеевіч Падбярэзін (1974)
- Уладзімір Мікалаевіч Кірмановіч (1987)
- Іван Фёдаравіч Мілаянін (1987)
- Пётр Дзянісавіч Сялюк (1987)
- Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1997)
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads