Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў
савецкі і расійскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў (18 чэрвеня 1946, Брэст, Беларуская ССР — 7 студзеня 2005, Масква, Расія) — беларускі і савецкі футбаліст (брамнік) і трэнер. Майстар спорту. За зборную СССР згуляў 3 матчы. За алімпійскую зборную СССР — 6 матчаў.
Remove ads
Біяграфія
Аляксандр Прохараў у 1965 пачаў гуляць у гродзенскім «Нёмане», аднак праз год перайшоў у мінскае «Дынама».
Потым абараняў колеры запарожскага «Металурга», кіеўскага «Дынама», а ў 1972 годзе перайшоў у маскоўскі «Спартак». Гэтаму клубу брамнік, які двойчы (у 1974 і 1975 гадах) удастойваўся прыза часопіса «Огонек» як лепшы брамнік СССР, аддаў амаль шэсць гадоў свайго жыцця.
У чэмпіянатах СССР згуляў 130 матчаў.
Выклікаўся ў зборную СССР, за якую правёў тры матчы.
Прохарава як брамніка адрознівалі ўмелыя дзеянні на лініі варот, у адзінаборствах з форвардамі. Яго называлі адным з лепшых брамнікаў СССР сярэдзіны 70-х.
З 1979 года Аляксандр Прохараў перайшоў на трэнерскую працу. Спачатку сезон узначальваў «Авангард» з Петрапаўлаўска. Затым трэніраваў «Меліяратар» (Кзыл-Арда), Карагандзінскі «Шахцёр», «Цаліннік» (Цалінаград) (1985), «Алімпіец» (Масква).
У пачатку 90-х гадоў перайшоў на адміністрацыйную працу. З 1996 года выконваў функцыі начальніка зборнай ветэранаў Расіі пры фондзе імя Льва Яшына.
Remove ads
Дасягненні
- Чэмпіён СССР, 1971
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў 1976
- Лепшы брамнік СССР, 1974 (прыз часопіса «Аганёк»)
- Лепшы брамнік СССР, 1975 (прыз часопіса «Аганёк»)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads