Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў

савецкі і расійскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў (18 чэрвеня 1946, Брэст, Беларуская ССР — 7 студзеня 2005, Масква, Расія) — беларускі і савецкі футбаліст (брамнік) і трэнер. Майстар спорту. За зборную СССР згуляў 3 матчы. За алімпійскую зборную СССР — 6 матчаў.

Хуткія факты Аляксандр Прохараў, Поўнае імя ...
Remove ads

Біяграфія

Аляксандр Прохараў у 1965 пачаў гуляць у гродзенскім «Нёмане», аднак праз год перайшоў у мінскае «Дынама».

Потым абараняў колеры запарожскага «Металурга», кіеўскага «Дынама», а ў 1972 годзе перайшоў у маскоўскі «Спартак». Гэтаму клубу брамнік, які двойчы (у 1974 і 1975 гадах) удастойваўся прыза часопіса «Огонек» як лепшы брамнік СССР, аддаў амаль шэсць гадоў свайго жыцця.

У чэмпіянатах СССР згуляў 130 матчаў.

Выклікаўся ў зборную СССР, за якую правёў тры матчы.

Прохарава як брамніка адрознівалі ўмелыя дзеянні на лініі варот, у адзінаборствах з форвардамі. Яго называлі адным з лепшых брамнікаў СССР сярэдзіны 70-х.

З 1979 года Аляксандр Прохараў перайшоў на трэнерскую працу. Спачатку сезон узначальваў «Авангард» з Петрапаўлаўска. Затым трэніраваў «Меліяратар» (Кзыл-Арда), Карагандзінскі «Шахцёр», «Цаліннік» (Цалінаград) (1985), «Алімпіец» (Масква).

У пачатку 90-х гадоў перайшоў на адміністрацыйную працу. З 1996 года выконваў функцыі начальніка зборнай ветэранаў Расіі пры фондзе імя Льва Яшына.

Remove ads

Дасягненні

  • Чэмпіён СССР, 1971
  • Бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў 1976
  • Лепшы брамнік СССР, 1974 (прыз часопіса «Аганёк»)
  • Лепшы брамнік СССР, 1975 (прыз часопіса «Аганёк»)

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads