Зборная СССР па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зборная СССР па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляла СССР у міжнародных спаборніцтвах па футболе. Існавала з 1923 па 1991 год. Правапераемніцай зборнай СССР была зборная СНД. Чэмпіён Еўропы 1960 года.
Remove ads
Гісторыя
Дэбют зборнай СССР на чэмпіянаце свету адбыўся ў 1958 годзе ў Швецыі, дзе каманда спынілася на стадыі 1/4 фінала. У 1960 годзе савецкія футбалісты заваявалі тытул пераможцаў першага ў гісторыі чэмпіянату Еўропы, які праходзіў у Францыі, перамогшы ў фінале зборную Югаславіі з лікам 2:1[1].
На чэмпіянатах свету найлепшым дасягненнем зборнай СССР стала чацвёртае месца на турніры 1966 года, дзе ў матчы за трэцяе месца каманда саступіла Партугаліі з лікам 1:2. Адзіны гол савецкай каманды тады забіў нападнік мінскага «Дынама» Эдуард Малафееў.
На чэмпіянатах Еўропы савецкія футбалісты тры разы станавіліся сярэбранымі прызёрамі — у 1964, 1972 і 1988 гадах. Акрамя таго, чацвёртае месца каманда займала ў 1968 годзе[1].
На Алімпійскіх гульнях зборная СССР двойчы станавілася пераможцам — у 1956 і 1988 гадах, а таксама тры разы запар заваёўвала бронзавыя медалі (1972, 1976, 1980)[1].
Алег Блахін з’яўляецца рэкардсменам савецкай зборнай па колькасці галоў і па колькасці сыграных матчаў, забіўшы 42 мячы ў 112 сустрэчах[2].
Сярод ураджэнцаў Беларускай ССР, якія выступалі за зборную СССР, асабліва вылучаюцца Сяргей Бароўскі, Сяргей Алейнікаў, Андрэй Зыгмантовіч, Сяргей Гоцманаў і Георгій Кандрацьеў[3].

Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads