Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец (1971—1995) — удзельнік Першай чачэнскай вайны, Герой Расійскай Федэрацыі, памочнік начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі Уральскай ваеннай акругі, старшы лейтэнант.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 7 мая 1971 года ў Ташкенце. Беларус.
Скончыў 8 класаў сярэдняй школы № 209 г. Ташкента (мікрарён Карасу-1). Пасля вучыўся ў ПТВ. Будучы выдатнікам, меў магчымасць без экзаменаў паступіць ў Ташкенцкі політэхнічны інстытут, аднак у выніку абраў шлях ваеннага. У перыяд з 1989 па 1993 гады вучыўся ў Ташкенцкім вышэйшым агульнаваенным камандным вучылішчы імя У. І. Леніна.
Пасля сканчэння ваеннага вучылішча быў скіраваны для праходжання далейшай службы ў Туркестанскую ваенную акругу.
Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра групы спецыяльнага прызначэння брыгады спецыяльнага прызначэння, намесніка камандзіра роты спецыяльнага прызначэння. У 1994 годзе камандаваў групай спецыяльнага прызначэння асобнай роты спецыяльнага прызначэння Уральскай ваеннай акругі.
18 студзеня 1995 года быў прызначаны памочнікам начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі. Полк быў дыслацыраваны ў Екацярынбургу і рыхтаваўся да адпраўкі ў Чачню. 22 студзеня падраздзяленні 324-га палка прыбылі ў Чачню і размясціліся непадалёку ад сяла Талстой-Юрт. З 23 студзеня Сарагавец прымаў удзел у баявых дзеяннях.
Памёр ад моцнага ранення 15 сакавіка 1995 года ў бітве за мост цераз раку Аргун, размешчанага непадалёку ад сяла Новыя Атагі. Камандаванне 324-га палка хадатайнічала аб прысваенні пасмяротна яму звання «Герой Расійскай Федэрацыі».
Пахаваны ў Ташкенце на Боткінскіх могілках.
У памяць аб Аляксандры ў воінскай часці, дзе ён праходзіў службу, устаноўлены абеліск.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За адвагу» (20 красавіка 1995 года);
- Званне «Герой Расійскай Федэрацыі» (29 студзеня 1997 года).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads